Вы тут

Тыдзень народнага адзінства на Піншчыне стартуе велапрабегам


Маладзёжны велапрабег, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, адбудзецца 10 верасня ўздоўж Дняпроўска-Бугскага канала ў Пінскім раёне, паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.


Фота: pinsk.gov.by

Маршрут велапрабегу працягласцю 35 км закальцаваны вакол знакавых аб'ектаў канала і праляжа праз вёскі Дамашыцы, Жытновічы, Ізін, Стаховічы. На шляху яго ўдзельнікаў сустрэнуцца дзве паромныя пераправы, рэліктавы дубовы лес і самыя маляўнічыя мясціны Пінскага раёна.

Дняпроўска-Бугскі канал — адна са славутасцяў Пінскага раёна. Пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, устанаўлення савецкай улады, у 1940 годзе была праведзена грандыёзная рэканструкцыя канала. Па ім пайшлі караваны судоў на Брэст, Мазыр, Гомель, Кіеў, сталі курсіраваць таварныя і пасажырскія параходы. Па сутнасці, рачным шляхам звязалі Піншчыну з Усходняй Беларуссю. Таму напярэдадні Дня народнага адзінства ўдзельнікі велапрабегу захацелі праехаць па знакавых мясцінах, аддаючы даніну памяці і павагі тым рабочым, якія аднаўлялі канал.

Мерапрыемства разлічана ў асноўным на моладзь. Але ў ім могуць прыняць удзел усе ахвотныя — аматары актыўнага адпачынку, у тым ліку з іншых раёнаў. Велапрабег не мае спартыўных мэт, а носіць больш экскурсійна-пазнавальны характар і накіраваны на павышэнне турыстычнай прывабнасці рэгіёна.

З велапрабегу ў Пінскім раёне стартуе Тыдзень народнага адзінства, падчас якога таксама запланаваны маладзёжны форум, аўтапрабег, выставы і іншыя мерапрыемствы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.