Вы тут

Міцкевіч: Палітыкам вельмі карысна весці ўзаемны дыялог


Гэтымі днямі праходзіць рабочы візіт у нашу краіну Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Саудаўскай Аравіі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Абдулрахмана Сулеймана аль-Ахмада. Учора з ім сустрэўся намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч. Бакі абмеркавалі развіццё адносін паміж дзяржавамі, у прыватнасці ў эканамічнай сферы, у сферы замежных інвестыцый, навуковай дзейнасці, вытворчасці прадуктаў харчавання.


Фота: БелТА

Як адзначыў Валерый Міцкевіч, Беларусь удзяляе вялікае значэнне развіццю адносін з Саудаўскай Аравіяй:

— Нам вядома роля Саудаўскай Аравіі ў міжнародных адносінах. Мы надаём вялікае значэнне развіццю нашых адносін з каралеўствам, і асабліва па парламенцкай лініі як аднаму з элементаў актывізацыі нашых міжнародных адносін. Цяпер такі час, калі палітыкам, дыпламатам і асабліва парламентарыям вельмі карысна весці ўзаемны дыялог. Абстаноўка ў свеце зараз дастаткова складаная і неспакойная. Нашы краіны зацікаўлены ва ўмацаванні як рэгіянальнай, так і глабальнай бяспекі, а таксама стратэгічнай стабільнасці.

Віцэ-спікер звярнуў увагу пасла на ініцыятыву прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі па стварэнні механізму ўмацавання міру і бяспекі, фарміравання новага глабальнага светапарадку на аснове прынцыпаў ААН.

— Мяркую, у гэтым рэчышчы было б карысна правесці міжпарламенцкія кансультацыі на ўзроўні камісій па міжнародных справах ці груп сяброўства. Мы гатовы да ўзаемадзеяння з нашымі саудаўскімі калегамі ва ўсіх міжнародных фарматах і міжнародных арганізацыях, да любой працы, якая пойдзе на карысць нашых народаў, — рэзюмаваў Валерый Міцкевіч.

Абдулрахман Сулейман аль-Ахмад у сваю чаргу падзякаваў за прыём у нашай краіне. І адзначыў, што сяброўскім адносінам паміж Саудаўскай Аравіяй і Беларуссю ўжо 25 гадоў і яны працягваюць развівацца, у тым ліку і ў парламенцкім сектары.

Як адзначыў адзін з удзельнікаў гэтай сустрэчы старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, ёсць сур'ёзныя асновы для ўзаемадзеяння Беларусі і Саудаўскай Аравіі ў эканамічнай сферы.

— Мы традыцыйна развіваем кантакты з гэтым рэгіёнам. У апошнія гады краіны Паўднёва-Заходняй Азіі дэманструюць узрослую палітычную і эканамічную незалежнасць. І гэта фарміруе дастаткова сур'ёзныя асновы для ўзаемадзеяння паміж Саудаўскай Аравіяй і Рэспублікай Беларусь у эканамічнай і сферы замежных інвестыцый, навуковай дзейнасці, вытворчасці прадуктаў харчавання і многім іншым. Мяркую, што важна абмеркаваць пытанні аб прынцыпах фарміравання шматпалярнага свету і абмяняцца думкамі аб ролі і значэнні глабальных міжнародных арганізацый, перш за ўсё арганізацый сістэмы ААН», — сказаў Андрэй Савіных.

Саудаўская Аравія — краіна з высокім узроўнем даходаў. Паводле меркавання парламентарыя, Беларусь можа прапанаваць сюды розныя пастаўкі. У прыватнасці, не цалкам выкарыстоўваюцца рэзервы ў сферы інфармацыйных тэхналогій, цяжкага машынабудавання і харчовай прамысловасці. На думку дэпутата, менавіта ў гэтых галінах і могуць быць сур'ёзныя кантракты і развіццё двухбаковых кантактаў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.