Вы тут

Ліцэнзаванне, міжнароднае супрацоўніцтва і сустрэчы з моладдзю


Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прыняла ўдзел у нарадзе ў Палаце прадстаўнікоў, на якой абмяркоўваўся праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні», падрыхтаваны да другога чытання. Прыняцце гэтага закона накіравана на комплекснае ўдасканаленне механізму ліцэнзавання ў мэтах забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, жыцця, здароўя, правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян. «З прыняццем закона роля ліцэнзавання як эфектыўнага інструмента кантролю з боку дзяржавы будзе ўзмоцнена», — адзначыла Таццяна Рунец. Сенатар падкрэсліла, што законапраект трэба аператыўна дапрацаваць з улікам меркавання профільных дзяржаўных органаў і прапанаваць да ўключэння ў парадак дня сесіі.


Пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі Сяргея Рачкова прайшло пасяджэнне гэтай Камісіі ПС. Саюзныя парламентарыі з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў унутраных спраў Беларусі і Расіі абмеркавалі ход рэалізацыі Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Падчас пасяджэння адзначаны высокі ўзровень узаемадзеяння міністэрстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў галіне адзінай міграцыйнай палітыкі. Члены Камісіі ПС абмеркавалі праект Пагаднення паміж Парламенцкай Асамблеяй АДКБ і Парламенцкім Сходам Саюза Беларусі і Расіі аб наданні Парламенцкаму сходу статусу партнёра Парламенцкай Асамблеі АДКБ. Тэкст праекта пагаднення прыняты за аснову. Рашэнне будзе накіравана ў Сакратарыят ПА АДКБ. Таксама разгледжана пытанне аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2022 годзе па стане на 1 ліпеня.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч сустрэўся з калектывам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. Тэма сустрэчы — «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці — аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання насельніцтва».

«Калі адзін чалавек можа зрабіць няшмат, то калектыў, пакаленне можа назапашваць традыцыі, каштоўнасці, стаўленне да месца, дзе жыве, справы, якой займаецца, сям’і, і перадаваць наступнаму пакаленню. Таму так важна памятаць мінулае, шанаваць сучаснасць, думаць аб будучыні, развіваючы сябе як асобу. На моцнай пераемнасці пакаленняў і выхоўваецца пачуццё патрыятызму», — адзначыў сенатар.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.