Вы тут

У Магілёўскай вобласці праходзіць пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»


У Магілёўскай вобласці праходзіць пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»


Мастакі з сямі краін свету — Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана працягваюць знаёміцца з Магілёўшчынай і прысвячаць ёй свае творы. Шмат уражанняў яны атрымалі ад Бялыніцкага раёна, які наведалі на гэтым тыдні. Мастакі пабывалі на пешаходнай экскурсіі па горадзе, наведалі царкву ў гонар абраза Маці Божай Бялыніцкай, падняліся на Ільінскую гару, з якой па легендзе пачынаўся горад, прагуляліся па Ліпавым гаі, дзе знаходзіўся маёнтак Агінскіх. Шмат уражанняў мастакі атрымалі ад экспазіцый мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, а таксама маляўнічых мясцін малой радзімы Бялыніцкага-Бірулі ў вёсцы Крынкі.

Сёлета Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» праводзіцца ў 26 раз і прысвечаны Году гістарычнай памяці. За час яго існавання ў ім прынялі ўдзел больш за 500 мастакоў з 37 краін свету. На гэты раз ў вобласці працуе каманда з 18 мастакоў. Нараўне з масцітымі заслужанымі майстрамі пэндзля ў пленэры ўдзельнічаюць зусім маладыя мастакі. Гэта сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, захаванне традыцый рэалізму ў жывапісе. Мастакі наведаюць значныя гістарычныя мясціны Магілёўскай вобласці. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў будзе праводзіцца ў намінацыях «Гістарычны партрэт», «Архітэктура — музыка ў камені», «Паэзія пейзажу», «Вехі слаўнага шляху». Створаныя падчас пленэру работы будуць экспанавацца ў абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава ў Магілёве, Бабруйскім мастацкім музеі і ў Мінску.

Арганізатарам Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» з’яўляецца Магілёўскі аблвыканкам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва абласнога мастацкага музея імя П.Масленікава

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.