Вы тут

За продаж драўніны «міма касы» і хабарніцтва затрыманы ляснічы


У Гомельскім раёне аператыўнікі БЭЗ устанавілі, што работнік лясгаса адпускаў піламатэрыялы без афармлення дакументаў.


Вядома, што з лютага па ліпень бягучага года падазраваны рэалізаваў вяскоўцу не менш як 18 м3 лесу на агульную суму звыш 2,7 тысячы рублёў. Грошы ў касу ўстановы не ўнёс, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.

Таксама праваахоўнікі выявілі факт атрымання хабару службовай асобай. У 2021 годзе за водпуск амаль 120 м3 драўніны коштам каля 30 тысяч рублёў дырэктар прыватнага прадпрыемства перадаў ляснічаму 240 рублёў.

Следчымі распачаты крымінальныя справы за атрыманне хабару і крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.