Вы тут

Гаварыць хто ён і колькі яму гадоў — бессэнсоўна. Як правільна размаўляць з хворымі пажылымі людзьмі?


Са старасцю прыходзяць і хваробы, якія суправаджаюць яе. Так уладкаваны чалавек, што больш за ўсё яго палохаюць хваробы розуму. На жаль, менавіта яны суправаджаюць людзей у сталым узросце. Аднак праблема, якую мы разгледзім, датычыцца не столькі самога старога чалавека, колькі яго акружэння.


Фота: pixabay.com

Прычына — у адмысловым успрыманні свету людзей, якія маюць сіндром Альцгеймера і падобныя захворванні.

— Назіраючы за паводзінамі сваіх бацькоў, дзядуляў і бабуль, многія людзі дапускаюць шэраг памылак. Кіруючыся бытавой логікай, блізкія спачатку пачынаюць паніку, ацэньваючы стан як вельмі хваравіты для яго носьбіта. Потым робяць наступны памылковы крок — імкнуцца карыгіраваць памяць чалавека, увесь час тлумачачы, што ён не мае рацыю ў сваім успрыманні навакольнага свету, — кажа псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра псіхіятрыіі і псіхатэрапіі Алег Сяліцкі.

Аб тым, што спробы нагадваць пажылому чалавеку, хто ён, хто яго суразмоўнік і колькі яму гадоў — бессэнсоўна, напісана і сказана шмат. І часта тое робіць зносіны хворага са сваімі блізкімі невыноснымі. Вельмі важна гэта ўсведамляць. А галоўнае — ацаніць, наколькі пакутуе чалавек, які страчвае памяць. Неацэнную дапамогу тут дае кваліфікаваны псіхолаг, які сам прайшоў праз такія станы. У якасці падобнага правадніка для навуковай супольнасці і спецыялістаў стаў Рычард Альперт, прафесар псіхалогіі Гарвардскага ўніверсітэта, які ва ўзросце 70 гадоў перанёс інсульт.

Ён прапанаваў як яркую ілюстрацыю да старэчых хвароб мозга фільм «Скаргі паслухмянай дачкі». «Галоўурач патрабуе, каб дачка не пакідала маці нічога з яе мінулага — нават адзення. Спачатку гэтае патрабаванне здаецца жорсткім, але дачка падпарадкоўваецца. Прыехаўшы ў інтэрнат на наступны дзень, яна заспела маці адзетай у мужчынскі спартыўны гарнітур і з плоскай дамскай сумачкай, у якой ляжыць аднацэнтавая манета. І дачка раптам зразумела, што яе маці цалкам шчаслівая, таму што вакол ніхто не нагадваў ёй аб тым, што яна забылася. Дачцэ становіцца зразумела, што яе прыхільнасць (да той мамы, якой яна яе ведала) толькі ўзмацняла пакуты маці. З часам яна пазбавілася гэтай прыхільнасці і навучылася жыць разам са свядомасцю маці, куды б яна ні адлятала».

— Можна, вядома, дапусціць, што тут не абышлося без мастацкай выдумкі. Насамрэч старыя рэчы, якраз наадварот, супакойваюць, дораць адчуванне знаёмай прасторы чалавеку, які хварэе, — тлумачыць Алег Сяліцкі. — Аднак асноўная думка зразумелая: спрабуючы вярнуць чалавека да аб'ектыўнай рэальнасці, блізкія толькі пагаршаюць становішча.

Таксама да памылак у адносінах з хворым на старэчыя захворванні можна аднесці імкненне «абараніць» чалавека ад прафесіянальнай дапамогі, страх перад дамамі састарэлых. Ён існуе як у нас, так і ў заходніх краінах.

— Гэты падыход нярэдка можа нашкодзіць чалавеку, які не бачыць навакольную рэальнасць. Перажываючы яркія моманты мінулага, ён можа выпасці з акна, параніцца, зваліцца і нанесці сабе траўмы, — папярэджвае псіхолаг. — Таму абысціся ў такім выпадку без кансультацыі псіхатэрапеўта ці псіхіятра нельга.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.