Вы тут

Кубракоў: Сын ніколі не прыкрываецца пасадай бацькі


Міністр ўнутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў у эксклюзіўным інтэрв’ю газеце «Звязда» распавёў, што ганарыцца сваім сынам, які ніколі не прыкрываецца пасадай бацькі.


«Ганаруся сынам, які пачынаў службу з крымінальнага вышуку, цяпер працуе ў адным з міліцэйскіх падраздзяленняў Мінска. Нягледзячы на тую нагрузку, якую бачыў мой сын, маю пастаянную адсутнасць дома, ён сам прыняў рашэнне служыць, я ні ў якім разе на гэта не ўплываў. Ён планаваў паступаць у БДУ, а потым рэзка задаў пытанне, як прайсці камісію і куды звяртацца, каб прайсці іспыты ў Акадэмію МУС. Прызнаюся, я быў вельмі задаволены. Ганаруся сынам, што ён прыняў такое рашэнне. Рады, што не расце “сынком міністра”, — асабліва пдкрэсліў Іван Кубракоў. — Так, ён мой сын, але выконвае тыя задачы, якія яму ставяцца, і ніколі — я адсочваю гэта вельмі жорстка — не прыкрываецца пасадай бацькі. Яму падабаецца працаваць у міліцыі, і я гэта бачу. Буду рады, калі ў яго ўсё атрымаецца, і жадаю, каб рухаўся толькі наперад. Гэта добра, калі дзеці ідуць па шляху сваіх бацькоў і гатовыя абараняць сваю Радзіму, што б ні адбывалася».

З поўным тэкстам інтэрв’ю міністра ўнутраных спраў, генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова можна азнаёміцца на сайце Выдавецкага дому «Звязда».

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.