Вы тут

Пажар у Мінску: выратаваны тры чалавекі, яшчэ восем эвакуіраваны


На нумар «112» ад відавочцаў паступіла паведамленне аб дыме з кватэры па завулку Уральскаму ў Мінску. Пакуль да месца выкліку ехалі падраздзяленні МНС, дыспетчары цэнтра аператыўнага кіравання супакойвалі жыхароў дома і дыктавалі алгарытм паводзін у гэтай сітуацыі.


Фота: МНС.

Праз пяць хвілін пасля паведамлення прыбыўшымі падраздзяленнямі назіраўся дым з акна кватэры на другім паверсе. Пры правядзенні разведкі было ўстаноўлена, што ў кухні, жылым пакоі і калідоры двухпакаёвай кватэры адбылося загаранне маёмасці на агульнай плошчы 40 квадратных метраў, паведамляе МНС.

З-за шчыльнага задымлення, якое распаўсюдзілася на лесвічнай клетцы з першага па пяты паверхі, стварылася пагроза жыхарам вышэй размешчаных кватэр. Работнікамі МНС пры дапамозе масак на пятым паверсе былі выратаваны тры чалавекі. Яны не пацярпелі. Таксама пры пажары былі эвакуіраваны яшчэ восем чалавек.

Работнікі МНС у падпаленым пакоі двухпакаёвай кватэры на ложку знайшлі труп гаспадыні.

МНС адзначае, што ў пад’ездзе з-за моцнага задымлення ратавальнікі прайшлі ўсе кватэры, удакладнялі самаадчуванне жыхароў і давалі рэкамендацыі па паводзінах пры пажары, а таксама праз балкон праніклі ў кватэру на чацвёртым, дзе знаходзіўся ляжачы мужчына і праверылі яго самаадчуванне.

У выніку здарэння пашкоджана маёмасць у кватэры на плошчы 40 квадратных метраў, закурана кватэра і лесвічная клетка пад’езда.

Прычына высвятляецца, версія, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём загінулай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.