Вы тут

Прэс-кан­фе­рэн­цыя «Уклад бе­ла­рус­кай пош­ты ў раз­віц­цё су­свет­най паш­то­вай сет­кі»


Напярэдадні Сусветнага дня пошты, які адзначаецца 9 кастрычніка, у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Уклад беларускай пошты ў развіццё сусветнай паштовай сеткі». Удзел у ёй прынялі намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алена Драздовіч і начальнік вытворчасці «Мінская пошта» Людміла Шыманская.


У сваім выступленні Алена Драздовіч, у прыватнасці, адзначыла, што беларуская пошта з 1947 года — паўнапраўны член Сусветнага паштовага саюза. З'яўляючыся часткай сусветнай паштовай супольнасці, беларуская пошта робіць свой унёсак у развіццё сусветнай паштовай сеткі. Сёння РУП «Белпошта» ажыццяўляе абмен міжнароднымі паштовымі адпраўленнямі са 192 краінамі свету.

На прадпрыемстве працуе больш за 21 000 работнікаў. Транспартна-лагістычная сістэма прадпрыемства — гэта звыш 1700 аўтамабіляў, якія забяспечваюць перавозку і дастаўку пошты і друкаваных СМІ больш чым па 1100 паштовых маршрутах, агульная працягласць якіх складае каля 165 000 км, і сетка аб'ектаў паштовай сувязі дазваляюць РУП «Белпошта» ажыццяўляць прыём і дастаўку паштовых адпраўленняў і друкаваных СМІ ў любы пункт Рэспублікі Беларусь.

Прадпрыемства ставіць перад сабой задачу трансфармаваць, палепшыць якасць паслуг, ісці ў нагу са часам і адказваць запатрабаванням рынку. З дапамогай лічбавай трансфармацыі беларуская пошта імкнецца значна спрасціць узаемадзеянне кліента з паштовым аператарам. РУП «Белпошта» рэалізавала шэраг праектаў, арыентаваных на павышэнне якасці паслуг, укараніла новыя паслугі і сэрвісы, у тым ліку звязаныя з развіццём электроннага гандлю як на міжнародным, так і ўнутраным рынку.

Намеснік генеральнага дырэктара падрабязна расказала журналістам аб усіх новаўвядзеннях, якія адбыліся ў паштовай галіне апошнім часам, а таксама павіншавала з прафесійным святам усіх работнікаў прадпрыемства і кліентаў РУП «Белпошта».

Людміла Шыманская расказала аб аптымізацыі сталічнай паштовай сеткі і новых паслугах, якія ўведзены ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска.

Сяргей РУЧАНАЎ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.