Вы тут

Хаменка: архівісты, як ніхто іншы, захоўваюць гістарычную памяць


Архівісты, як ніхто іншы, захоўваюць гістарычную памяць. Такім меркаваннем на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Архівы ў гісторыі — гісторыя ў архівах» на базе Нацыянальнай акадэміі навук падзяліўся міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, паведамляе БелТА.


«Кіраўніком дзяржавы 2022 год абазначаны як Год гістарычнай памяці. І хто, як не архівісты, тыя, хто непасрэдна працуе з дакументамі па развіцці дзяржавы, ведае, што такое гістарычная памяць? Бо ёсць добрая прыказка: тое, што напісана пяром, не высечы сякерай. Архівісты стварылі тыя ўстановы, якія з’яўляюцца сёння ўзорамі захавання дакументаў. Архівісты ідуць у нагу з часам, хоць многае яшчэ неабходна зрабіць у пытаннях цыфравізацыі і даступнасці інфармацыі для нашых грамадзян», — адзначыў Сяргей Хаменка.

Сёлета архіўная служба Беларусі адзначае сваё 100-годдзе. «100 гадоў — гэта шмат ці мала? З аднаго боку, для гісторыі дзяржавы, напэўна, няшмат: гэта ўсяго толькі чатыры пакаленні. З іншага боку, 100 гадоў — гэта цэлая эпоха. Архіўная служба развівалася, зменьвалася, яна адлюстроўвала тыя рэаліі, якія былі ў нашай дзяржаве», — распавёў міністр юстыцыі.

У сваім выступе Сяргей Хаменка таксама закрануў тэму генацыду беларускага народа. «Яна досыць доўга з-за рознага роду прычын замоўчвалася. Але тыя дакументы, якія падымаюць архівісты, выхоўваюць нашых людзей, нашых дзяцей, нашу будучыню, распавядаюць пра тое, што можа быць, калі, не дай бог, паўторацца падзеі 41-44 гадоў. Калі чалавек гатовы да нечага дрэннага, значыць, абаронены», — падкрэсліў міністр юстыцыі.

«Я зусім нядаўна быў у школе ў Баранавічах, там людзі таксама закаханы ў сваю прафесію. Аснову выхавання яны ставяць на базе тых дакументаў, якія ёсць па 30-м гадам, па гадах Вялікай Айчыннай вайны, па сучасным этапе. І вучаць на гэтым нашых дзяцей», — дадаў Сяргей Хаменка.

Па словах акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Аляксандра Кавалені, клопат архівістаў па захаванні нацыянальнай скарбніцы памяці важны для перадачы ад пакалення да пакалення лепшых традыцый, якія склаліся ў беларускім грамадстве. «Навукоўцы разам з архівістамі агульнымі намаганнямі робяць велізарную нацыянальна-дзяржаўную справу, якая дапамагае нам разумець нашы вытокі, нашы складанасці і перспектывы развіцця. Я хацеў бы адзначыць, што архівы-гэта не попел, архівы-гэта агонь, які дапамагае пераадольваць складанасці ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці. Толькі дзякуючы таму, што мы ведаем глыбіню і карані сваёй гісторыі, мы паспяхова развіваемся і арганізуем навуку, культуру, развіваем нашу адукацыю», — падкрэсліў Аляксандр Каваленя.

На міжнароднай канферэнцыі выступілі спікеры, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Казахстан. У рамках мерапрыемства арганізавалі банэрную выставу, выставу выданняў Нацыянальнага архіва, Нацыянальнага гістарычнага архіва, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.