Вы тут

Новае сімвалічнае дрэва з’явілася ў Парку пісьменнікаў


28 кастрычніка, а 17-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе творчы вечар народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца, прысвечаны яго 85-годдзю. Збяруцца прыхільнікі таленту, добрыя сябры вядомага літаратара. Павіншаваць Мікалая Іванавіча прыйдуць студэнты сталічных ВНУ. 


У пярэдадзень вечарыны, 27 кастрычніка, побач з Нацыянальнай бібліятэкай у Парку пісьменнікаў ганаровы старшыя СПБ Мікалай Чаргінец пасадзіў дуб. Дарэчы, парк быў заснаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Пра гэта сведчыць і памятны камень-валун з мемарыяльнай дошкай. Тады, у 2017 годзе, па ініцыятыве Мікалая Іванавіча, якія з’яўляўся старшынёю СП Беларусі, і быў заснаваны Парк пісьменнікаў. 

— Мы разам з калегамі падумалі і прыйшлі да высновы, што ў нашай зялёнай сталіцы краіны не лішнім быў бы яшчэ адзін парк. Я ўдзячны за падтрымку органам дзяржаўнага кіравання, удзячны Мінскаму гарвыканкаму, — гаворыць ганаровы старшыня СПБ Мікалай Чаргінец, — што нашу ідэю ў 2017 годзе ўхвалілі. Не ведаю, дзе, у якіх краінах свету яшчэ ёсць такое сакральнае месца. І прыемна, што парк жыве сваім жыццём, прыцягвае наведвальнікаў якраз паблізу Нацыянальнай бібліятэкі краіны, як мне падаецца, — самай прыгожай бібліятэкі свету. 

Падзею пракаменціраваў і вядомы празаік, публіцыст Сяргей Трахімёнак

Прыемна бачыць сёння ўсіх калег. Восеньскі дзень, высадка дрэва, высадка дуба як сімвала абароны чалавечага жыцця, сімвала моцы, трываласці, доўгажыхарства, чалавечай годнасці нас аб’яднала. Спадзяюся, што мы адзіныя і ў служэнні нашай краіне, нашаму народу. Рады, што падтрымаць юбіляра, народнага пісьменніка Беларусі прыйшлі сябры з Мінскага абласнога і Мінскага гарадскога аддзяленняў Саюза пісьменнікаў, журналісты, дзеячы культуры, бібліятэкары горада. 

А ўвесну, пра гэта зазначылі ў СП Беларусі, Парк пісьменнікаў папоўніцца новай алеяй. Паэтэса і перакладчыца Іна Фралова, якая працуе ў Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ, дамовілася з калегамі-літаратарамі з Расіі, з Масквы, што яны прывязуць у Беларусь,у Мінск, саджанцы дрэў спецыяльных гатункаў , якія падораць для высадкі ў Парку пісьменнікаў. 

Між іншым, стала традыцыяй арганізоўваць паэтычныя чытанні, кніжныя фестывалі менавіта ў парку. Ужо прайшоў тут і фестываль дзіцячай кнігі, які будзе праводзіцца і ў наступным, 2023-м, годзе. СП Беларусі мяркуе, што ў парку будуць ладзіцца і іншыя мерапрыемствы. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Фота Канстанціна ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.