Вы тут

Ракам павышэнне па службе, Скарпіёнам - дадатковы прыбытак. Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Ваша актыўнасць — гэта добра, але лепш, каб яна не пераходзіла ў ваяўнічасць. Калі вас паспрабуюць спакусіць грандыёзнымі праектамі, не саромейцеся задаваць удакладняльныя пытанні, каб зразумець, наколькі ўсё гэта рэальна. У нядзелю карысна знайсці час для творчасці.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Звядзіце да мінімуму дзелавыя кантакты, лепш проста рабіць сваю працу, а не абмяркоўваць яе. На працягу тыдня верагодныя перапады настрою, якія могуць прывесці да творчага крызісу. Вам не без цяжкасці атрымаецца ажыццявіць свае праекты. У пятніцу паспрабуйце не пачынаць новых спраў, лепш як след адпачніце. Паспрабуйце не ідэалізаваць мінулае, сустрэча са старымі сябрамі — гэта толькі даніна ўспамінам. Памятайце, што наперадзе вас чакаюць лёсавызначальныя падзеі.


БЛІЗНЯТЫ. Добры, вельмі ўдалы тыдзень. Энергія будзе перапаўняць, усё будзе атрымлівацца. Ідэі могуць сыпацца з вас, нібы з рога багацця, многія будуць рэалізаваны, гэта прынясе прыбытак, маральнае задавальненне і ўпэўненасць ва ўласных сілах і магчымасцях. Удалыя справы, звязаныя з паездкамі, рамантыкай і здароўем.


РАК. На гэтым тыдні праца можа запатрабаваць шмат часу. Будзеце адказваць за дзеянні і ўчынкі не толькі свае, але і іншых. Затое можаце чакаць павышэння па службе. У суботу на вашу карысць вырашыцца нейкая складаная сітуацыя, давядзецца прыняць канчатковае рашэнне, ад якога могуць залежаць перспектывы. Сумневы ва ўласных сілах знікнуць. Не паддавайцеся спакусам, паводзьце сябе правільна.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні, выбраўшы прыярытэтны напрамак, не зварочвайце са шляху, інакш усе намаганні пойдуць прахам. Неабходна выявіць цвёрдасць ва ўсім, што датычыцца тэрмінаў выканання работы. Не трэба нічога адкладаць на потым. У сераду з'явіцца выдатны шанец паспяхова спалучыць ідэі з практыкай, а мары ўвасобіць у рэальнасць. У суботу не трэба звязвацца з рызыкоўнымі праектамі. Да выхадных многія пазіцыі будуць адваяваны, і вы адчуеце сябе гаспадаром сітуацыі.


ДЗЕВА. Не варта ўпарціцца дарма, выявіце мудрасць, і ваша слабасць стане сілай. У аўторак магчымы канфлікты на працы, таму старайцеся стрымліваць эмоцыі. Не спяшайцеся заключаць кантракты і браць крэдыты. У чацвер шмат што можа лёгка ўдавацца, але нічым важным і сур'ёзным усё ж лепш не займацца, бо вялікая верагоднасць памылковых дзеянняў. У пятніцу паспрабуйце сканцэнтравацца і не распыляцца па дробязях. У гэты дзень можа абвастрыцца інтуіцыя. Субота спрыяльная для сустрэч са сваякамі ці сябрамі.


ШАЛІ. Вы можаце дамагчыся многага, калі загадзя вызначыце чарговасць спраў па ступені іх значнасці і не будзеце хапацца адразу за ўсё, што прыходзіць у галаву. Вас чакае поспех і павышэнне заробку. У канцы тыдня пазбягайце пустых, непатрэбных кантактаў. У суботу магчымы цікавыя прапановы, на якія варта звярнуць асаблівую ўвагу.


СКАРПІЁН. Зможаце рэалізаваць даўнія планы, калі ваша прафесія звязана з творчасцю, журналістыкай ці юрыспрудэнцыяй. Падвернецца магчымасць праявіць сябе ў новай справе, што можа прынесці дадатковы прыбытак. Адчуеце, што патрэбны і вельмі запатрабаваны. Другая палова тыдня можа быць прысвечана прывядзенню ў парадак неадкладных хатніх спраў.


СТРАЛЕЦ. Вас наведаюць новыя ідэі і можа чакаць інтэнсіўны працоўны рытм. У адносінах з партнёрамі могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці. Разбірацца, хто вінаваты, будзеце пазней — пакуль важна прадумаць, як выйсці з сітуацыі. Пастарайцеся надаць дастаткова ўвагі блізкім, каб не ствараць канфліктную сітуацыю яшчэ і дома. У выхадныя ўсёй сям'ёй схадзіце ў музей ці ў тэатр.


КАЗЯРОГ. Надыходзіць спрыяльны час для пераасэнсавання сваіх паводзін і дасягненняў. Новы погляд дасць магчымасць сфармуляваць новыя ідэі. У асабістым жыцці не выключаны расчараванні — магчыма, побач з вамі зусім не прыдатны партнёр. Зрэшты, у вашых сілах змяніць у лепшы бок адносіны з навакольнымі. У чацвер чакайце цікавай інфармацыі, якая дазволіць, выкарыстоўваючы свае сувязі і магчымасці, рушыць наперад па кар'ернай лесвіцы.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні выявіце шчырую і актыўную цікавасць да спраў блізкіх. У сярэдзіне тыдня важна не парушаць ніякіх правіл, тады і поспех будзе спадарожнічаць практычна ва ўсім. Другая палова тыдня будзе спрыяльным часам для асабістага жыцця. Можа пачацца новы раман. Пятніца пагражае з галавой акунуць вас у беганіну, клопаты і пераадоленне цяжкасцяў.


РЫБЫ. У панядзелак не спакушайцеся хуткім заробкам, гэтым можна толькі стварыць хаос ва ўзаемаадносінах на асноўнай працы. У аўторак з'явіцца шанец бліснуць здольнасцямі, тут ужо лепш не прапускаць спрыяльнага моманту, практычна дзейнічаць старымі выпрабаванымі метадамі, прасоўвацца да жаданай мэты крок за крокам. Выхадныя лепш прысвяціць рашэнню хатніх праблем, бо яны ў вас відавочна назапасіліся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.