Вы тут

Жыхара Баранавічаў асудзілі на тры гады «хіміі» за афёры з чужым жыллём


У Баранавічах вынеслі прысуд па крымінальнай справе аб махлярстве, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкага абласнога суда.


Абвінавачаным па крымінальнай справе праходзіў 24-гадовы мясцовы жыхар. Раней малады чалавек ужо быў двойчы судзімы за махлярства. Паводле матэрыялаў справы, з чэрвеня па жнівень 2022 года фігурант здаваў у арэнду кватэры, якія не належалі яму. Ахвярамі яго афёры з чужым жыллём сталі восем чалавек. Агульная сума шкоды склала каля Br2 тыс.

Махляр папаўся на элементарнай прагнасці, выкраўшы з кватэры, якую ён здымаў, тэлевізар і тэлевізійную прыстаўку.

Суд прызнаў фігуранта вінаватым па ч. 2 арт. 209 (махлярства, здзейсненае паўторна) і ч. 2 арт. 205 (крадзеж, учынены паўторна) КК. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады. Таксама з яго спагнана на карысць пацярпелай Br302 за скрадзеныя тэлевізар і прыстаўку.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.