Вы тут

Мінск у дэталях і ў панараме: прысвечаную сталіцы фотавыставу прадставілі ў НББ


Фотавыставу Марыны Бацюковай «Мары Марыны. Мінск», прымеркаваную да 955-годдзя горада, прадставілі ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт НББ.


Дынамічная і рознафарматная экспазіцыя паказвае беларускую сталіцу ў малых дэталях і панарамным выглядзе. У кругавароце вобразаў фотамастачкі Марыны Бацюковай — дзіцячыя ўспаміны, пырскі фантанаў, шум тралейбусаў, доўгія цені будынкаў, гарачае лета і трэшчыны на асфальце пад пякучым сонцам сталіцы. Дапаўняюць панараму горада незвычайныя формы каранёў-асацыяцый, якімі пранізаны вуліцы, і дэталёвыя міні-фатаграфіі будынкаў. Праз фотааб’ектыў асабістага ўспрымання аўтара Мінск паўстае горадам-марай, сатканым з гісторыі і сноў.

Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Работа экспазіцыі «Мары Марыны. Мінск» прадоўжыцца да 23 студзеня 2023 года.

Марына Бацюкова — удзельніца і куратар шматлікіх выстаў і праектаў у Беларусі і за мяжой, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.