Гомельская абласная натарыяльная палата 7 снежня правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Беларускай натарыяльнай палаты.
У дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага Дня праў чалавека, прымуць удзел натарыусы Гомельскай натарыяльнай акругі, спецыялісты Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскай абласной калегіі адвакатаў.
Кансультаваць будуць з 17.00 да 19.00 у публічным цэнтры прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.і. Леніна па адрасе: Гомель, Плошча Перамогі, д. 2а.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.