Вы тут

Футбалісты БАТЭ паспрачаюцца з «Белшынай» за выхад у паўфінал Кубка Беларусі


У мінскім Доме футбола адбылася жараб’ёўка чвэрцьфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі, якую правёў лепшы футбаліст рэспублікі мінулага сезону Уладзімір Хвашчынскі, паведамляе БелТА.


Фіналісты мінулага розыгрышу футбалісты барысаўскага БАТЭ ў барацьбе за выхад у паўфінал двойчы сустрэнуцца з бабруйскай «Белшынай», якая ў 1/8 фіналу адолела цяперашняга ўладальніка Кубка краіны «Гомель». Барысаўчане перамаглі сталічны «Энергетык-БДУ».

Чэмпіён Беларусі салігорскі «Шахцёр» будзе сапернічаць з жодзінскім «Тарпеда-Белазам». Мазырская «Славія» згуляе з футбалістамі «Слуцка», а апанентам «Віцебска» будзе гродзенскі «Нёман». Чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць вясной 2023 года, каманды сустрэнуцца па два разы — дома і ў гасцях.

У фінале папярэдняга кубкавага розыгрышу футбалісты «Гомеля» перамаглі БАТЭ з вынікам 2:1. Барысаўскі БАТЭ часцей за іншых станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі — у яго пяць трафеяў. Па тры разы ў фіналах перамагалі «Гомель», мінскае «Дынама», салігорскі «Шахцёр», бабруйская «Белшына» і брэсцкае «Дынама». Па два трафеі ў мінскага МТЗ — РІПА, мазырскай «Славіі» і наваполацкага «Нафтана», па адным — у футбалістаў «Тарпеда-БелАЗа», «Мінска», сталічнага «Дынама-93», гродзенскага «Нёмана» і Віцебскага «Лакаматыва-96».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.