Вы тут

Інавацыйны індэкс Кітая адчувальна павялічыўся


Інавацыйны індэкс Кітая, які адлюстроўвае адпаведны патэнцыял краіны, працягвае расці. Аб гэтым сведчаць афіцыйныя дадзеныя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, інавацыйныіндэкс, які разлічваецца з 2005 года, летась узрос на 8 працэнтаў у параўнанні з 2020-м і склаў 264,6.

Агульныя выдаткі на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы склалі каля 2,8 трыльёна юаняў (каля 390,53 млрд. долараў ЗША), павялічыўшыся на 14,6 працэнта ў гадавым вылічэнні і тым самым захаваўшы двухзначны рост на працягу шасці гадоў запар. Колькасць патэнтаў, выдадзеных унутры краіны, узрасла на 26,9 працэнта і дасягнула амаль 4,47 млн.

Як сведчыць статыстыка, навукова-тэхнічныя інавацыі стымулююць «зялёнае» развіццё краіны. Летась спажыванне энергіі на адзінку ВУП у Кітаі знізілася на 2,7 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Спажыванне вугалю склала 56 працэнтаў ад сукупнага энергаспажывання, знізіўшыся на 0,9 працэнтнага пункта, у той час як спажыванне экалагічна чыстай энергіі ўзрасла на 1,2 працэнтнага пункта — да 25,5 працэнта.

Па словах статыстыка ДСУ Лі Ін, індэкс пацвярджае паскоранае інавацыйнае развіццё Кітая, нягледзячы на складаную сітуацыю, што дае магутны імпульс для захавання стабільнага развіцця эканомікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.