Вы тут

Помнік народнаму адзінству павінен быць у цэнтры Мінска


Аб гэтым сказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка перад Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта.


Фота: БелТА

Падчас мерапрыемства былі разгледжаны некалькі пытанняў. Першае з іх — гэта вынікі комплекснай праверкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Была створана рабочая група, у якую ўвайшлі спецыялісты з розных сфер. «Ставілася мэта ацаніць навуковы патэнцыял нашага Інстытута гісторыі як галаўной арганізацыі даследчай дзейнасці», — патлумачыў перад паседжаннем Савета Ігар Сергеенка. На мерапрыемстве разгледзелі, як задзейнічаецца навуковы патэнцыял, як рыхтуюцца кадры вышэйшай кваліфікацыі ў Інстытуце гісторыі НАН. Гэты інстытут з’яўляецца каардынуючай структурай у сферы гістарычнай палітыкі Беларусі.

Былі таксама разгледжаны пытанні графікі і скульптуры ў сферы гісторыі, падрыхтоўка мастакоў. Гэтыя пытанні ўносіліся непасрэдна членамі савета. У цэлым, адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, у гэтым годзе работа вялася даволі актыўна. Значная ўвага была ўдзелена гістарычнай адукацыі ў школах і ВНУ. Падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці практычна ўжо ўкаранёны ў ВНУ. Унесены змяненні і ў падрыхтоўку школьных падручнікаў.

Таксама былі разгледжаны пытанне транслітэрацыі ў геаграфічных назвах вуліц і населеных пунктаў з выкарыстаннем рускай мовы, а таксама пытанне экскурсійнай дзейнасці. З 1 студзеня ўступае ў сілу закон, які рэгламентуе падрыхтоўку і атрыманне кваліфікацыі экскурсаводамі. «Гэта дасць магчымасць дзяржаве ажыццяўляць кантроль у такім напрамку, каб не трапляліся экскурсаводы, якія прапагандуюць незразумела якія каштоўнасці», — патлумачыў Ігар Сергеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, адказваючы на пытанне аб помніку народнага адзінства, заявіў, што ўжо ёсць некаторыя ідэі для яго стварэння. «Трэба дэталёва абмеркаваць гэта пытанне. Я не хацеў бы раней часу выносіць яго на суд вялікай аўдыторыі, таму што трэба вызначыць групу спецыялістаў. Зразумела, што ён павінен знаходзіцца ў цэнтральнай частцы нашага горада і ўвасабляць адзінства нашага народа».

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.