Вы тут

Багданаў: Аптэкі і бальніцы Беларусі забяспечаны ўсім неабходным пералікам лекавых сродкаў


Аптэкі і бальніцы Беларусі забяспечаны ўсім неабходным пералікам лекавых сродкаў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў перад пачаткам канферэнцыі «Рэферэнтнае цэнаўтварэнне на лекавыя сродкі. Вывучэнне вопыту і існуючыя праблемы», перадае БелТА.


«Беларускія аптэкі і бальніцы ў дастатковай колькасці забяспечаны ўсім неабходным пералікам лекавых сродкаў, аб гэтым дзяржава клапоціцца асабліва. Прыходзячы ў аптэку, мы бачым, што можам набыць любое лякарства, пачынаючы ад самага таннага і заканчваючы дарагімі прэпаратамі», — расказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, палітыка дзяржавы ў гэтым сацыяльным аспекце заключаецца ў тым, каб забяспечыць максімальна шырокі асартымент лекавых прэпаратаў, які неабходны беларусам. «Гэта дзейнасць будзе прадоўжана», — падкрэсліў Аляксей Багданаў.

У канферэнцыі, прысвечанай рэферэнтнаму цэнаўтварэнню на лякарствы, прынялі ўдзел прадстаўнікі кампетэнтных органаў Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Арменіі, Малдовы, Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана. На мерапрыемстве абмеркавалі падыходы да цэнаўтварэння, прынцып работы метаду рэферэнтнага цэнаўтварэння, эфект такога метаду на лекавыя сродкі, стратэгічнага рашэння развіцця цэнавага рэгулявання, а таксама актуальныя пытанні аднаўлення рэферэнтнага цэнаўтварэння ў Беларусі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.