Вы тут

Выставы да зімовых святаў, творчая сустрэча і канцэрт ансамбля «Харошкі»


Выстава «Зімовая», Творчая сустрэча з Мікалаем Байрачным і Юрыем Гудзіновічам у рамках выставы дэкаратыўнай скульптуры «Несучаснае мастацтва — 22», Выстава «Структура майстэрства», Выстава «У крохкім шары чароўны свет», Канцэрт харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Праграма «Па старонках Полацкага сшытка», Выстава «Зімовая казка», Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «...І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя»»​ — штотыднёвая афіша «Звязды».


Выстава «Шкатулка каштоўнасцей»

Дзе: г. Мінск, Мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Калі: да 11 снежня

Колькі: па ўваходным квітку ў галоўны корпус музея

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Шкатулка каштоўнасцей» (традыцыйныя ўпрыгожванні народаў Еўразіі XVIII–XX стагоддзяў) з калекцыі Расійскага этнаграфічнага музея (г. Санкт-Пецярбург).

На выставе прадстаўлена каля 250 шэдэўраў, якія характарызуюць ювелірную традыцыю і эстэтычныя густы амаль 40 народаў Расійскай імперыі. Гэта тыповыя рэчы для народнай культуры, якія бытавалі з канца ХVІІ па пачатак ХХ ст.

У сілу эстэтычнай каштоўнасці і значнай напоўненасці сімвалічнымі сэнсамі ўпрыгожванні нярэдка выбіраліся прадстаўнікамі народаў, якія засялялі Расійскую імперыю, для дароў членам імператарскай фаміліі. Некаторыя з такіх дароў, што захоўваліся ў сховішчах імператарскіх і вялікакняскіх палацаў, прадстаўлены на выставе.


 Выстава «Альгерд Малішэўскі. Рэтраспекцыя»

Дзе: г. Мінск, Мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Калі: да 11 снежня

У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава «Альгерд Малішэўскі. Рэтраспекцыя», якая прысвечана творчасці Альгерда Адамавіча Малішэўскага, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Прафесійную адукацыю Альгерд Малішэўскі атрымаў у Харкаўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце. Вучыўся ў вядомых дзеячаў мастацтваў —Пятра Іванавіча Котава і Дзмітрыя Мікалаевіча Шавыкіна. Пасля заканчэння інстытута вярнуўся ў Беларусь. І ў наступным годзе пачалася яго выкладчыцкая дзейнасць, якая стала легендарнай. У Мінскім мастацкім вучылішчы ён працаваў 28 гадоў. У 1956 годзеў ступіў у Саюз мастакоў БССР.

Малішэўскі быў адным з тых мастакоў, хто дапамагаў таленавітай моладзі. Ён быў адным з нямногіх, хто падтрымаў забароненую выставу 1985 года «1+1+1+1+1+1=6» у Доме літаратараў, а таксама з энтузіязмам успрыня стварэнне мастацкага аб’яднання «Няміга’17». Акрамя таго, мастак быў удзельнікам адной з выстаў гэтага аб’яднання, якая прайшла ў 1988 годзе ў Палацы прафсаюзаў, дзе былі прадстаўлены дваццаць палотнаў майстра.

Альгерд Адамавіч Малішэўскі, нажаль, рана пайшоў з жыцця. Уся яго творчасць гэта пастаянныя пошукі, імкненне да філасофскага асэнсавання творчасці.

Мастак працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу, яго прыцягвалі многія жанры партрэт, пейзаж, тэматычная карціна, нацюрморт; усё падвяргалася пераасэнсаванню і пошуку свайго вобразнага дэкаратыўна-пластычнага почырку. На выставе экспануюцца работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага саюза мастакоў і работы з сям’і мастака.


Выстава «Зімовая»

Дзе: г. Мінск, Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: 13 снежня - 27 лютага 

Колькі: па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра

13 снежня ў 16:00 у галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Зімовая», да навагодніх свят.

У экспазіцыі — жывапіс і графіка сучасных беларускіх мастакоў, работы якіх аб’яднаны агульнай тэмай — святочнай пераднавагодняй зімой. У розных тэхніках, манерах аўтары-ўдзельнікі выстаўкі прадстаўляюць сваё бачанне адметнай пары года — казачнай і напоўненай марамі, поўнай надзей і ўсмешак.

«Зімовая» выстаўка прадэманструе гледачам разнастайную панараму пераднавагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый. Аматары Калядных гулянняў, цудаў Раства, выканання жаданняў у навагоднюю ноч змогуць памроіць і зарадзіцца выдатным настроем

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.


Творчая сустрэча з Мікалаем Байрачным і Юрыем Гудзіновічам у рамках выставы дэкаратыўнай скульптуры «Несучаснае мастацтва — 22»

Дзе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Калі: 15 снежня

Колькі: 10 BYN — дарослым; 8 BYN — студэнтам/пенсіянерам, 6 BYN — школьнікам

15 снежня 2022 года ў 17:30 у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва ў рамках выставы дэкаратыўнай скульптуры «Несучаснае мастацтва — 22» адбудзецца творчая сустрэча з Мікалаем Байрачным і Юрыем Гудзіновічам.

Мікалай Байрачны і Юрый Гудзіновіч, сябры творчага аб’яднання «Коўня», называюць сваё мастацтва «несучасным». Мастакі не гоняцца за хуткаплыннай модай, яны ведаюць: людзі з годным культурным вопытам цэняць традыцыю.

У рамках творчай сустрэчы Мікалай і Юрый правядуць экскурсію па выставе дэкаратыўнай скульптуры «Несучаснае мастацтва — 22», раскажуць пра асаблівасці сваёй творчасці, падзеляцца гісторыямі стварэння работ, раскрыюць задумы, схаваныя ў кампазіцыях, а госці сустрэчы атрымаюць магчымасць пагутарыць з мастакамі і задаць пытанні.


Канцэрт харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Праграма «Па старонках Полацкага сшытка»

Дзе: г. Мінск, Тэатр ім. Я. Купалы, вул. Энгельса, 7

Калі: 16 снежня

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае ўбачыць тэатралізаваную праграму «Па старонках «Полацкага сшытка», якую 16 снежня 2022 года калектыў пакажа на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Яркія харэаграфічныя міні-спектаклі «Вечар у замку», «Сярэднявечная плошча», «Танец рамеснікаў», «Шляхетны вясельны», «Закаханы стражнік», «Сакалінае паляванне», «Пілігрымы», «Свята ў прадмесці» — каштоўныя дыяменты ў скарбонцы асамбля «Харошкі». Пад чароўную музыку ў выкананні аркестра калектыва вытанчаныя дамы і кавалеры ствараюць атмасферу таямнічай эпохі Адраджэння. На сцэне нібы ажываюць персанажы старажытных палотнаў і гравюр — гэта і магнаты Вялікага Княства Літоўскага, і рамеснікі, і вандроўныя акцёры, і паэты-музыкі, і простыя гараджане, і жабракі...

Спецыяльна для праграмы «Па старонках «Полацкага сшытка» былі створаны ўнікальныя сцэнічныя касцюмы і галаўныя ўборы, многія з якіх упрыгожваюць элементы ручной працы: вышыўка, ткацтва, пляценне.


Выстава «Натхненне»

Дзе: г. Мінск, Бібліятэка № 18, вул. Каліноўскага, 55

Калі: 16 снежня — 8 студзеня 

Колькі: бясплатна

Увазе гледача прадстаўлена каля 40 работ, выкананых вышывальшчыцамі добра вядомага ў Мінску клуба «Сузор’е». Працуючы ў самых розных тэхніках (петыт-поінт, злічальны крыж і інш.) і валодаючы імі ў дасканаласці, майстрыхі ствараюць сапраўдныя шэдэўры — вышытыя карціны.

Сюжэты і жанры работ самыя разнастайныя. Агульная рыса, уласцівая ўсім прадстаўленым работ, — вытанчаны густ.

Адкрыццё выставы адбудзецца 16 снежня ў 17:30


Калектыўная выстава керамічнай скульптуры «TERRA COTTA» 

Дзе: г. Мінск, вул. Герцэна, 2а

Калі: да 16 снежня

У Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адкрылася выстава керамічнай скульптуры «TERRA COTTA». Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў у рамках V трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Дэкарт-22».

Многія сучасныя беларускія скульптары выкарыстоўваюць кераміку для стварэння ўласных мастацкіх твораў. Можна сказаць, што з традыцыйных у гэтай галіне двух напрамкаў, першы з якіх — утылітарны, скульптары заўсёды выбіраюць другі — мастацкі. Яго адрознівае форма, пазбаўленая практычнага прымянення. Мяжа паміж творамі, якія ствараюцца серыйна, і аўтарскімі працамі ў гэтым кантэксце прынцыпова важная, бо падкрэслівае ўнікальнасць і значнасць апошніх.

Стварэнне твора скульптуры ў кераміцы для мастака заўсёды эксперымент — тут скульптар звычайна ступае на нязведаную тэрыторыю, дзе кіруюць тэхналогія і ўласцівыя прафесійнай керамічнай вытворчасці законы.

У стварэнні керамічнай скульптуры шмат тонкасцяў і правіл, у цэнтры якіх складаны і далікатны працэс — абпал твора. Адносна вялікія памеры ствараемых скульптур, неабходнасць часам дзяліць іх на састаўныя часткі з’яўляюцца выклікамі, якія правяраюць мастака на трываласць, правакуюць працаваць над больш складанымі задачамі. Не кажучы ўжо пра працу з колерам, складанасць якой у керамічнай вытворчасці абумоўлена немагчымасцю прадбачыць канчатковы вынік, які залежыць ад шматлікіх фактараў.

Скульптурны эксперымент часта ляжыць у вобласці змены шматлікіх тэхналагічных параметраў — увесь керамічны досвед разглядаецца па-іншаму, часта спрошчана, пры гэтым галоўным ставіцца вобразнасць і змест твора. З гэтай прычыны скульптары нярэдка звяртаюцца да так званых «халодных» тэхнік у працы з колерам.

Выстава керамічнай скульптуры «TERRA COTTA» засяроджвае ўвагу на творах прафесійных беларускіх скульптараў, якія ў асноўным працуюць з бронзай, каменем, дрэвам і іншымі традыцыйнымі скульптурнымі матэрыяламі. Экспазіцыя дае магчымасць убачыць, як у руках майстроў-скульптараў керамічная тэхналогія дапамагае раскрыць багацце сучаснай скульптурнай формы і зместу.


Выстава «Структура майстэрства»

Дзе: г. Мінск, Галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: да 18 снежня

Колькі: 6 BYN — дарослым; 4,5 BYN — студэнтам/пенсіянерам, 2,5 BYN — школьнікам

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе выстава прац педагогаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А. К. Глебава «Структура майстэрства», прысвечанай 75-годдзю каледжа.

Выстава жывапісу, графікі і скульптуры «Структура майстэрства» ўяўляе сабой экспазіцыю работ педагогаў адной з вядучых устаноў мастацкай адукацыі горада — Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А. К. Глебава. Сярод выпускнікоў каледжа — народныя мастакі Беларусі: Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Віктар Аляксандравіч Грамыка, Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч, Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў і іншыя

Канцэптуальная аснова гэтай выставы — мультыжанравасць, разнастайнасць ідэй і формаў іх увасаблення мастакамі — выкладчыкамі розных гадоў, чые працы пры ўсёй іх разнастайнасці стульваюцца з «глебаўскімі» вектарамі. Якія ствараюць у розных кутках нашай краіны і за яе межамі, яны знаходзяцца ў унікальных творчых камунікацыях, аснова якіх — «Глебаўка». Творчасць кожнага з іх адрозніваецца ярка выяўленай індывідуальнасцю, пачынаючы ад выбару віду мастацтва і заканчваючы асабістым бачаннем свету. 

Работы, прадстаўленыя на выставе, прадэманструюць гледачу сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне інавацый у выяўленчым мастацтве.


Выстава «Тэатральныя фарбы Яўгенія Ждана»

Дзе: г. Мінск, Музей гісторыі тэатра і музыкі, зав. Музычны, 5

Калі: да 18 снежня

Колькі: па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

Яўген Іванавіч Ждан з’яўляецца яркім прадстаўніком сучаснага выяўленчага і тэатральнага мастацтва Беларусі.

Нарадзіўся ён 15 снежня 1937 года ў в. Тарэйкі, Нясвіжскага раёна, Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1961), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967).

Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі (1967–1987). Быў галоўным мастаком Рэспубліканскай дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва (1987–1994), галоўным мастаком Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі (1995–2000). З 1963 Я. Ждан пачаў удзельнічаць у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаўках. З 1974 г. з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. У 1982 г. атрымаў званне заслужанага работніка культуры Беларусі.

За вялікі ўклад у мастацтва Я. Ждан быў узнагароджаны медалямі Ф. Скарыны (1994), «За асобыя дасягненні ў мастацтве» (1996), стаў лаўрэатам Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў творчай моладзі (1976), атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне» (1998). Быў удастоены звання «Ганаровы грамадзянін г. Нясвіжа» (2007).

На выстаўцы будуць прадстаўлены сцэнаграфічныя творы да спектакляў, якія ставіліся на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.


Выстава «Несучаснае мастацтва — 22»

Дзе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Калі: да 23 снежня

Колькі: 5 BYN — дарослым; 3,5 BYN — студэнтам/пенсіянерам, 2,5 BYN — школьнікам

У Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўнай скульптуры Мікалая Байрачнага і Юрыя Гудзіновіча «Несучаснае мастацтва — 22». Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў у рамках V трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Дэкарт — 22».

Мікалай Байрачны і Юрый Гудзіновіч, сябры творчай суполкі «Коўня», называюць сваё мастацтва «несучасным». Мастакі не гоняцца за хуткаплыннай модай, яны ведаюць: людзі з годным культурным досведам шануюць традыцыю.

Кожная з кампазіцый — гэта займальны аповед, казка, легенда, у якіх за відавочным сэнсам абавязкова ідзе таямніца. Тут зашыфраваны старажытныя веды, рамантычныя гісторыі, якія трэба разгадваць... Кожная дэталь мае сэнс і пры ўважлівым разглядзе пачынае «размаўляць». Каханне, ліслівасць, падман, высакароднасць — усё сплятаецца ў адным мастацкім «кубку».

Экспазіцыю выставы дэкаратыўнай скульптуры Мікалая Байрачнага і Юрыя Гудзіновіча «Несучаснае мастацтва — 22» складаюць больш за 30 работ. Прадстаўленыя ўзоры зброі не з’яўляюцца копіямі пэўных аналагаў, а выраблены ў адпаведнасці з тэхналогіямі і мастацкімі перавагамі канкрэтнага перыяду ў гісторыі.


Выстава «Праз мастацтва да Бога»

Дзе: г. Мінск, Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5

Калі: да 25 снежня

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачала працу выстава мастацкіх работ Ядвігі Сенько.

Мастачка нарадзілася ў Маладзечанскім раёне і выхоўвалася ў каталіцкай сям’і. Цягу да іканапісу адчувала заўсёды, але спачатку, скончыўшы факультэт выяўленчага мастацтва Маскоўскага ўніверсітэта мастацтваў, працавала ў родным Маладзечне звычайным мастаком-афарміцелем у атэлье «Бярозка». Паварот у лёсе здарыўся ў 1997 годзе, калі дзяўчына ўбачыла ў газеце аб’яву аб тым, што крама «Праваслаўная кніга» ў Мінску запрашае да супрацоўніцтва іканапісцаў.

Ядвіга Сянько — аўтар звыш 2 тысяч ікон і карцін, якія можна ўбачыць у храмах Беларусі і за мяжой. Яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях многіх краін свету. Амаль за дваццаць гадоў у розных гарадах нашай краіны прайшло больш 300 персанальных выставак гэтай таленавітай мастачкі. Сярод яе работ як праваслаўныя, так і каталіцкія іконы на самыя разнастайныя іканаграфічныя сюжэты.

На выстаўцы можна ўбачыць самыя вядомыя на Беларусі праваслаўныя і каталіцкія храмы, а таксама набыць работы таленавітай мастачкі.


Літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата»

Дзе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Калі: да 31 снежня 

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягвае працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыі «Таямніцы дзеда Кандрата», прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

Праект рэалізаваны пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, філіяла «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прадметны шэраг экспазіцыі прадстаўлены матэрыяламі з фондаў музея (рукапісы, фотаздымкі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі) і прадметамі ўстаноў-партнёраў. Дапаўняюць выставу матэрыялы з сямейнага архіва пісьменніка, якія ніколі раней не экспанаваліся.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху Кандрата Кандратавіча, праявамі і таямніцамі яго шматграннага таленту. Так, напрыклад, сярод іншага пісьменнік паўстае як выдатны знаўца мовы. Напісаная пісьменнікам кніга філалагічных загадак-амонімаў «Загадкі дзеда Кандрата» адрасавана пакаленням беларускіх дзетак, каб яны не гублялі цікавасці да роднай мовы. Паводле гэтага выдання для маленькіх наведвальнікаў выставы сумесна з праектам «Скарбонка гульняў» распрацаваны інтэрактыўны дадатак — настольная гульня «Загадкі дзеда Кандрата».

Куратар — Кажамяка Святлана Уладзіміраўна. Тэл. +375 (17) 395-44-47.


Выстава «Прасы на ўсе лады»

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», г. Мінск, праезд Чыжэўскіх 8/2, 10

Калі: да 31 снежня

У прысядзібным флігелі музея «Лошыцкая сядзіба», філіяла ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», працуе выстава «Прасы на ўсе лады», на якой прадстаўлена больш за 500 чыгунных, латунных, драўляных (!), вугальных і «з душой», газавых і спіртавых прасаў XVIII — пач. XX стст, а таксама ранніх мадэляў электрычных прасаў XIX-XX стст. з прыватных калекцый.

На выставе будзе цікава даведацца, што такім фразеалагізмам, як «сагрэць душу», «укладваць душу», нават «выняць душу» мы абавязаны прасу. У XVIII ст. у прамысловай вытворчасці з’явіўся прас з металічным бруском-укладышам — «душой» з націскам на першы склад. «Душу» кідалі ў печку, распалялі і ўстаўлялі ўнутр, а ад яе ўжо грэўся ўвесь прас. Прадстаўленыя на выставе латуневыя і бронзавыя прасы «з душой» маюць «гільяціну», фігурны дызайн ручак у выглядзе дэльфінаў, карыатыд і іншых міфічных істот.

Сярод незвычайных для сучасніка-прасы для більярднага стала, пальчатак, капелюшоў, «гафратары» руш і валанаў для сукенак-крыналінаў, а таксама каўнерыкаў для мужчынскіх кафтанаў, флутэры і некаторыя іншыя. Унікальнымі з’яўляюцца шкляны і паравы прасы.

Самых маленькіх наведвальнікаў пацешаць цацачныя прасы, міні-прасы, прас з саломы.


«Лялькі-берагіні»

Дзе: Музей «Лошыцкая сядзіба», г. Мінск, праезд Чыжэўскіх 8/2, 10

Калі: да 31 снежня

Колькі: 5 BYN

Ммузей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», запрашае на майстар-клас «Лялькі-берагіні» на выставе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка памяці».

Першыя лялькі з’явіліся ў глыбокай старажытнасці і з таго часу чалавек не растаецца з імі. Лялька захавала адгалоскі старажытных уяўленняў і вераванняў, уяўленні пра свет, дабрыню і прыгажосць.

Гульню ў лялькі нашы продкі-беларусы не лічылі пустой забавай, а наадварот, заахвочвалі. Верылі, што чым больш дзіця гуляе і старанна робіць ляльку, тым большы будзе дастатак у сям’і, а жыццё паспяховей.
На майстар-класе Вы даведаецеся, чым адрозніваюца лялькі «стаўбушкі», «пеленашкі», «неразлучнікі», «мотанкі», зможаце іх зрабіць з тканіны, як гэта рабілі нашы продкі да сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Вырабляючы абярэг сваімі рукамі, вы перададзіце яму часцінку сябе. Працэс павінен праходзіць у добрым настроі. Задача лялькі абараніць чалавека ад «злых сіл», прыняць на сябе хваробы і няшчасці, а таксама дапамагчы дзецям праз лялечны свет увайсці у «дарослае жыццё», а дарослым ізноў адчуць сябе дзецьмі.

Лялькі-берагіні, якія выраблены сваімі рукамі, стануць абярэгам вашых сям’і і дзіцяці, цікавай цацкай для дзяцей, добрым падарункам любым матулям, бабулям і каханым.


100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг

Дзе: Музей кнігі, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 31 снежня

Колькі: па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра

Выстава прысвечана гісторыі фарміравання фонда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і дэманструе найбольш значныя і каштоўныя ўзоры беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны, назапашанай за 100 гадоў.

Фонд галоўнай бібліятэкі краіны на сёняшні дзень налічвае звыш 10 млн. экз. дакументаў. У гэтым багацці ведаў вылучаецца сваёй унікальнасцю калекцыя рукапісных і друкаваных выданняў XV — пачатку XXI ст., якая пачала фарміравацца адначасова з заснаваннем бібліятэкі ў 1922 г. У яе аснову ўвайшлі былыя магнацкія і шляхецкія бібліятэкі, бібліятэчныя зборы розных устаноў, прыватныя кнігазборы вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, навукі і г. д.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі пазнаёмяць наведвальнікаў з калекцыямі рукапісаў, інкунабулаў, палеатыпаў, старадрукаваных кніг XVI–XVIII стст., рэдкіх кніг XIX — пачатку XXI ст.

Выстава прадставіць эвалюцыю кнігі і фондаў бібліятэкі. Тут можна будзе пабачыць кнігі на розных матэрыялах, пачынаючы з гліняных таблічак, пальмавых лістоў, пергамента, і заканчваючы паперай; і ў розных формах: ад скрутка да кодэкса. Шэраг асобнікаў экспануецца ўпершыню.


Выстава «Гарадскі праменад. Мінск на старых паштоўках»

Дзе: г. Мінск, пл. Свабоды, 2А

Калі: да 31 снежня

Колькі: 6 BYN — дарослым, 4,5 BYN — студэнтам/пенсіянерам, 2,5 BYN — школьнікам

У Мінскай гарадской ратушы пачала працу выстава «Гарадскі праменад. Мінск на старых паштоўках». Экспануецца філакартычная калекцыя з прыватнага збору і паштоўкі з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Яшчэ сто гадоў таму амаль забытая ў наш час паштовая паштоўка была галоўным сродкам камунікацыі на адлегласці. Музейныя работнікі актыўна выкарыстоўваюць такія калекцыі вінтажных паштовак у сваёй працы, каб адсачыць змяненне аблічча горада, і цяпер Музей гісторыі горада Мінска прадстаўляе ўвазе наведвальнікаў Ратушы краявідныя фотапаштоўкі векавой даўнасці.

Экспазіцыя ўяўляе цікавасць для знаўцаў гісторыі горада, усіх, хто цікавіцца яго мінулым, а таксама філатэлістаў і філакартыстаў. Запрашаем здзейсніць падарожжа па вуліцах і плошчах дарэвалюцыйнага Мінска на нашай выставе, а потым прагуляцца па цэнтры і параўнаць, як наш горад змяніўся за апошнія сто гадоў.


Кінаклуб «Cinemascope. Зімовыя гісторыі»

Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: да 6 студзеня 

Колькі: 10 BYN

Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастоце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючую гарадское асяроддзе, не парушаючы нічый спакой.

Фільмы:

  • 9.12 «Гэтае выдатнае жыццё!»
  • 16.12 «Крамка за вуглом»
  • 23.12 «Каляды ў Канэктыкуце»
  • 30.12 «Кватэра»
  • 6.01 «Каляды, зноў»

Кінаклуб «Cinemascope. Зіма ў манахроме»

Дзе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16/3, 2 паверх

Калі: да 7 студзеня 

Колькі: 10 BYN

Спецыяльная праграма зімовых фільмаў ад праекта Cinemascope ў прасторы «Манахром».

Усе фільмы ў рамках праграмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.

Фільмы: 

  • 10.12 «Кашмар перад Калядамі»
  • 24.12 «Каляды, зноў»
  • 7.01 «Мая ноч у Мод»

Выстава рэпрадукцый карцін «Залаты пацалунак. Клімт. Муха. Тулуз-Латрэк»

Дзе: г. Мінск, «Артэль», пр-т Незалежнасці, 58/1

Калі: да 15 студзеня 

Колькі: 11-17 BYN

Выстава прысвечана стылю мадэрн у жывапісу і аб’ядноўвае працы трох знакамітых мастакоў-мадэрністаў, кожны з якіх вялікі або нават геніяльны ў сваёй творчасці: Густаў Клімт, Анры дэ Тулуз-Латрэк і Альфонс Муха.

Густаў Клімта — аўстрыйскі жывапісец, графік і дэкаратар. Яго імя, як правіла і асацыюецца са стылем мадэрн. «Пацалунак» — самая вядомая і вельмі характэрная карціна мастака, якая і дала назву выставе.

Анры дэ Тулуз-Латрэк — найбольш вядомы майстар Ар Нува (назва мадэрна) у Францыі. Плакаты Анры дэ Тулуз-Латрэка выдатна рабілі тое, для чаго і прызначаліся — рэкламавалі глянец парыжскага паўсвету. Менавіта плакаты прынеслі мастаку жаданую вядомасць.

Альфонс Муха, якога яшчэ пры яго жыцці наракалі геніяльным мастаком, цяпер называлі б хутчэй геніяльным дызайнерам. Бо справядлівасці дзеля варта сказаць, што яго жывапісныя карціны, у тым ліку і знакамітая серыя «Славянская эпапея» і блізка не былі такімі папулярнымі, як тыражуюцца вобразы рамантычных прыгажунь з афіш і этыкетак.

На выставе будуць прадстаўлены карціны ў тэхніцы жыкле, постэраў і малюнкаў мастакоў, забяспечаных апісаннем сюжэтаў і гісторыяй стварэння карціны.

Для гасцей будуць дзейнічаць экскурсіі. На памяць можна набыць сувенірную прадукцыю.

Тэхніка «жыкле», у якой будуць прадстаўлены работы на выставе, дазваляе цалкам узнавіць несмяротныя шэдэўры на натуральным палатне, Прайграць усе нюансы колеру і святлаценю, перадаць характар і фактуру мазка. Такім чынам, лічбавая мастацкая рэпрадукцыя — не імітацыя, а дакладнае, факсімільнае ўзнаўленне арыгінала.

Для наведвальнікаў будуць дзейнічаць экскурсіі ў групах па папярэднім запісе.


Выстава «У крохкім шары чароўны свет»

Дзе: г. Мінск, Галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: да 22 студзеня 

Колькі: 2,5–5 BYN

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачалапрацу выстава «У крохкім шары чароўны свет» з калекцыі ёлачных упрыгожванняў Наталлі Кавалёвай (г. Віцебск).

Наталля Кавалёва — калекцыянер і рэстаўратар ёлачных цацак, у мінулым — настаўнік замежных моў. Займаецца калекцыяніраваннем на працягу 13 гадоў. На сённяшні дзень у яе калекцыі налічваецца больш за пяць тысяч асобнікаў ёлачных упрыгожванняў рознай тэматыкі

Выстава дэманструе, як на працягу пяці дзесяцігоддзяў мяняўся матэрыял — ад цяжкага таўстасценнага шкла так званых «крамлёўскіх цацак» да лёгкага, практычна бязважкага шкла і, нарэшце, небіткага пластыка.

Дэкор і сюжэты размаляваных шароў адлюстроўваюць важныя гістарычныя падзеі: усталяванне савецкай улады — шары з сімволікай, партрэтамі правадыроў рэвалюцыі; развіццё паветраплавання і засваенне космасу — мантажныя цацкі ў форме спадарожнікаў, ракет, касмічных аб’ектаў.

Асаблівую цікавасць выклікаюць цацкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, калі ў якасці шара выкарыстоўваліся звычайныя электрычныя лямпачкі, распісаныя ўручную. Гірлянды вырабляліся з тонкай меднай дроту, фальгі або каляровай паперы.

Навагоднія інсталяцыі, прыбраная ёлка, фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі дапаўняюць экспазіцыю ёлачных упрыгожванняў, напаўняюць атмасферу радаснымі ўспамінамі з дзяцінства.


Выставачны праект «Сусветны поп-арт: ад Уорхала да Бэнксі»

Дзе: г. Мінск, НЦСМ, пр-це Незалежнасці, 47

Калі: да 22 студзеня 

Колькі: 8-12 BYN

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA адкрылі новы выставачны праект «Сусветны поп-арт: ад Уорхала да Бэнксі». Публіцы будзе прадстаўлена каля 80 твораў: ад папулярных серый «Мэрылін» і слоікаў супу «Кэмпбэл» Эндзі Уорхала да такіх бліскучых, але спрэчных сучасных прадаўжальнікаў поп-арта, як Рычард Раян і вобраз стрыт-арта Бэнксі.

Выстава ўяўляе сабой мноства сабраных разам, часам спрэчных і нават супярэчлівых дыялогаў паміж творцамі, гледачамі і крытыкамі. Нябачная, але адчувальная прысутнасць мастакоў дапамагае кожнаму, хто ўключыўся ў працэс, асэнсаваць гэтую з’яву.

Выстава традыцыйна ўяўляе і працы беларускіх аўтараў, творчасць якіх дапоўніць асноўную экспазіцыю. Гэта творы Вольгі Анашкінай, Паўла Асмакоўскага, Аляксандры Баўтрук, Вікторыі Богуш, Святланы Варабей, Міхаіла Дайлідава, Аляксандры Ягоравай, Валерыі Жылінскай і іншых мастакоў з фонду Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

Арганізатары падрыхтавалі некалькі сюрпрызаў, каб зрабіць наведванне выставы яшчэ больш запамінальным. Кожны наведвальнік зможа прайсці тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй. У прасторы выставы вы знойдзеце арыгінальныя фотазоны, дзе проста немагчыма не зрабіць кадр на памяць.


Выстава «А. Я. Архіпаў і майстры Саюза рускіх мастакоў»

Дзе: г. Мінск, Мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Калі: да 22 студзеня 

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала працаваць выстава «А. Я. Архіпаў і майстры Саюза рускіх мастакоў». Новы выставачны праект прымеркаваны да 160-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака, жывапісца А. Я. Архіпава і 120-годдзя з даты заснавання «Саюза рускіх мастакоў» — найбуйнейшай выставачнай творчай арганізацыі ў гісторыі рускай мастацкай культуры першай чвэрці XX стагоддзя.

Шырокая юбілейная экспазіцыя ўзнаўляе мастацкую атмасферу выстаў «Саюза рускіх мастакоў», якія аб’ядналі практычна ўсіх найбуйнейшых дзеячаў рускага выяўленчага мастацтва пачатку XX стагоддзя.

Прадстаўленыя на выставе творы жывапісу, графікі і скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаёмяць з творчай спадчынай больш трыццаці выдатных майстроў рускага выяўленчага мастацтва, у тым ліку А. Я. Архіпава, М. А. Урубеля, А. М. Васняцова, К. А. Каровіна, С. Ю. Жукоўскага, Ф. А. Малявіна, П. І. Пятровічава, А. А. Рылова, А. С. Сцяпанава, Л. В. Туржанскага, К. Ф. Юона і іншых майстроў. 

Дапоўняюць экспазіцыю рэдкія выданні пачатку XX стагоддзя і каталогі выстаў аб’яднання


Фотавыстава Марыны Бацюковай «Мары Марыны. Мінск»

Дзе: г. Мінск, Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 23 студзеня 

У галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22-гі паверх) працуе фотавыстава Марыны Бацюковай «Мары Марыны. Мінск», прымеркаванай да 955-годдзя горада.

Марына Бацюкова — удзельніца і куратар шматлікіх выставак і праектаў у Беларусі і за мяжой, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

У кругавароце фотавобразаў фотамастачкі — дзіцячыя ўспаміны, пырскі фантанаў, шум тралейбусаў, доўгія цені будынкаў, спякотнае лета і расколіны на асфальце пад пякучым сонцам сталіцы. Дапаўняюць панарамы горада мудрагелістыя формы каранёў-асацыяцый, якімі прасякнуты вуліцы, і дэталёвыя мініфатаграфіі будынкаў. Праз фотааб’ектыў уласнага ўспрымання аўтара Мінск паўстае горадам-марай, горадам, сатканым з гісторый і сноў.

Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.


«Музей ёлачных цацак»

Дзе: г. Мінск, Нацыянальны гістарычны музей, вул. К. Маркса, 12

Калі: да 23 студзеня

Колькі: 11 BYN — дарослым, 8 BYN — школьнікам/пенсіянерам, дзецям да 6 гадоў — бясплатна

У Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь ужо сёмы раз адкрылся дзверы навагодняга выставачнага праекта «Музей ёлачных цацак»! Традыцыйна праект праходзіць сумесна з Заводам ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»).

Выстава — частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак, якая штогод папаўняецца новымі ўнікальнымі прадметамі з розных краін. Экспазіцыя раскажа гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Пазнаёміць з традыцыямі навагодніх святаў, як еўрапейскіх, так і экзатычных краін (Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя). Любімыя і знаёмыя большасці бацькоў навагоднія цацкі савецкага перыяду дазволяць расказаць дзецям традыцыі навагодніх святаў са свайго дзяцінства. Адным з акцэнтаў праекта будзе традыцыйны інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок.

Шпацыруючы ўздоўж вітрын са старадаўнімі ўпрыгожваннямі для елак, каляровымі шарамі і вінтажнымі цацкамі, госці музея адчуюць атмасферу і цеплыню зімовых святаў, натхняцца на пошукі незвычайных падарункаў для сваіх блізкіх!

Навагодняя цацка — гэта не толькі святочнае ўпрыгожванне елкі, але і прадмет гонару калекцыянераў. У апошні час з’явілася традыцыя — падаваць незвычайныя ёлачныя шары ў якасці навагодняга падарунка.

У рамках праекта будзе працаваць фірменны магазін фабрыкі «ГРАЙ».


Выстава Валянціна Губарава, Наталлі Івановай і Рыгора Іванова «Кот пад Новы год»

Дзе: г. Мінск, пл. Свабоды, 15

Калі: да 26 студзеня

Колькі: 8 BYN — дарослым; 5 BYN — дзецям, бясплатна — дзецям да 3 гадоў

Незвычайная арт-пляцоўка Мінска «Малінавы кот» прадставіць выставу Валянціна Губарава, Наталлі Івановай і Рыгора Іванова «Кот пад Новы год».

На выставе прадстаўлены работы знакамітых і вельмі розных ў творчых праявах беларускіх жывапісцаў, якія натхняюцца катамі. Мудрыя і добрыя, загадкавыя і смешныя каты аб’ядналі мастакоў, для кожнага з якіх характэрныя дзіцячая непасрэднасць у спалучэнні з талентам высокай пробы і дзіўная шчырасць.

Наведванне выставы «Кот пад Новы год» стане незабыўным падзеяй у чарадзе навагодніх мерапрыемстваў і падорыць вялікім і маленькім гледачам пазітыўны погляд на свет, адчуванне гармоніі і душэўнае цяпло.


Выстава «Экзатарыум»

Дзе: г. Мінск, Музей прыроды і экалогіі, вул. Багдановіча, 9А

Калі: да 29 студзеня

Колькі: 6 BYN — дарослым, 5 BYN — студэнтам/пенсіянерам, навучэнцам/дзецям — 4 BYN, дзецям да 3 гадоў — бясплатна

У экспазіцыі госці выставы змогуць паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыняў, палюбавацца іх грацыёзнасцю, убачыць гібрыд каралеўскага пітона і суматранского пітона, полаза Байрда, насатага полаза Буланжэ, пацучынага полаза, жабу-рагатку, амурскага полаза, а так жа многіх іншых. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі — яркія і экзатычныя — ўразяць сваім выглядам і звычкамі.

Выстава зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.


Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «...І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя»»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Калі: да 25 лютага

Колькі: 1,5–3 BYN

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «...І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя» ствараецца ў межах выставачна-асветніцкага праекта па ўшанаванні памяці літаратараў міжваеннага пакалення «На хвалі часу, у плыні жыцця», створанага ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і ўстановай «Выдавецкі дома «Звязда».

У 2022 годзе святкуе 100-гадовы юбілей беларускі часопіс «Полымя». Сёлета гэтая дата і стане «адпраўнай кропкай» выставы. Назва цалкам змяшчае і плануемы экспазіцыйны змест. Амаль для ўсіх маладых літаратараў таго часу (у т.л. і «палыменцаў») своеасаблівай «творчай калыскай» з’явіўся «Маладняк», адкуль яны ўвайшлі ў буйны літаратурны свет. У пэўны час у пэўным месцы літаратурнае аб’яднанне «Маладняк» стала той самай свежай плынню ў беларускай савецкай літаратуры і дало жыццё іншым літаратурным суполкам. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў, публіцыстаў, журналістаў, прапагандыстаў роднага слова. У 2022 г. мы адзначаем юбілейныя даты 14-ці пісьменнікаў міжваеннага перыяду (большасць з іх — «маладнякоўцы»), агляд жыцця і творчасці якіх таксама прадстаўлены на экспазіцыі.

Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Іван Шамякін, Іван Мележ, Янка Брыль... Гэтыя і іншыя вядомыя імёны засталіся ўпісанымі ў гісторыю часопіса «Полымя». Нават у сваім салідным 100-гадовым узросце «Полымя» не спяшаецца падводзіць вынікі, бо актыўна жыве і рухаецца наперад. Агульная інфармацыя пра часопіс «Полымя» даступная і ў інтэрнэце, і ў бібліятэках. Мы паспрабуем «ажывіць» час, тыя грамадска-культурныя абставіны, калі ўзнікла «Полымя», 1920-я — 1930-я гады, паглядзець на даўнія факты па-новаму.


Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Насустрач жыццю, насустрач будучыні»

Дзе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: да 30 сакавіка

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Насустрач жыццю, насустрач будучыні», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч.

Алена Васілевіч — з тых аўтараў, якіх рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы перакладзеныя на многія мовы свету. Дыяпазон творчай дзейнасці пісьменніцы ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. Але найважнейшая сфера яе дзейнасці — мастацкая проза, з яе нехрэстаматыйным, яркім, дынамічным і прыцягальным светам.

На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам пісьменніцы, аўтарам фундаментальных даследаванняў па фальклоры і этнаграфіі Уладзімірам Аляксандравічам Васілевічам. Экспазіцыю аздобяць ілюстрацыі мастакоў з выданняў тэтралогіі «Пачакай, затрымайся...».

Галоўным мастацкім вобразам экспазіцыі стане сімвалічнае Дрэва жыцця Алены Васілевіч. Якое упрыгожаць і дапоўняць вобразы і сімвалы з твораў пісьменніцы: дабрыні, сумленнасці, адказнасці, сяброўства, чуласці, кахання, беражлівых адносін чалавека да прыроды, да гісторыі краіны.


Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.