Вы тут

У Беларусі створаны дзве новыя лічбавыя паслугі


Даведацца памер дапамогі па доглядзе інвалідаў 1 групы ці асобы, старэйшай за 80 гадоў, а таксама пра плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход з 8 снежня можна на адзіным партале электронных паслуг (АПЭП).


Падатак на прафесійны даход (ППД) — спецыяльны падатковы рэжым для фізічных асоб, які ўводзіцца ў Беларусі з 1 студзеня 2023 года. На адзіным партале з дапамогай электроннай паслугі 3.21.04 «Атрыманне звестак аб плацельшчыках падатку на прафесійны даход, пры адміністраванні ППД, у частцы страхавых узнёскаў плацельшчыкаў ППД» можна атрымаць звесткі пра плацельшчыкаў гэтага падатку. У межах паслугі ажыццяўляецца інфармацыйнае ўзаемадзеянне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Разлік падаткаў» з інфармацыйным рэсурсам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.

Паслуга 3.16.04 «Інфармацыя аб памеры атрымання (неатрымання) дапамогі па доглядзе інваліда 1 групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту», аказваецца на падставе звестак дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Банк даных сацыяльных выплат» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

— Атрымаць звесткі могуць дзяржорганы і дзяржарганізацыі (у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і па ўзгадненні з Мінпрацы), а таксама фізічныя асобы ў дачыненні да саміх сябе, — удакладнілі ў цэнтры. — Электронная паслуга даступная па строгай аўтэнтыфікацыі (з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу або ІD-карткі) ці ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма». Патрабаванні да спажыўцоў электронных паслуг, якія аказваюцца па гэтай тэхналогіі, а таксама асаблівасці іх атрымання вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях Агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС).

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.