Вы тут

Лукашэнка і Пуцін узгаднілі ўсе асноўныя параметры ў энергетыцы, у тым ліку адчувальныя


Прэзідэнты Беларусі і Расіі ўзгаднілі ўсе асноўныя параметры ў энергетыцы, у тым ліку адчувальныя. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Мы абмяркоўвалі цэнавыя параметры ў сферы энергетыкі, — сказаў расійскі лідар. — Будзем лічыць, што ўсе асноўныя параметры, у тым ліку і адчувальныя па цэнаўтварэнні ў сферы энергетыкі, узгоднены».

Паводле яго слоў, планамерна пашыраецца таксама ўзаемадзеянне ў сферы мірнага атама. «У наступным годзе маем на ўвазе поўнасцю завяршыць будаўніцтва другога энергаблока Беларускай АЭС», — адзначыў Прэзідэнт.

Ён пацвердзіў, што дамоўленасці па цане на энерганосьбіты дасягнуты, але падрабязнасці раскрываць не стаў: «Я ўжо сказаў. Магу толькі пацвердзіць: дамоўленасці дасягнуты».

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што па гэтай тэматыцы прыняты адпаведныя рашэнні, якія ў бліжэйшы час фармалізуюць урады дзвюх краін. «Я думаю, тады будзе нагода нам гаварыць. Мы зафіксавалі нашу цану, яна выгадная для нас. Расія вельмі шмат дапамагае ў гэтым плане».

Паводле яго слоў, з’явіліся і новыя тэмы ў галіне паставак газу, але аб іх пакуль таксама не сталі гаварыць публічна. «Скажу толькі адно: мы задаволены вынікамі абмеркавання ў цэлым адзінага газавага рынку, канцэпцыі і цэнаўтварэння на бліжэйшыя тры гады», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.