Вы тут

Прыйшла і кажу. Ганна Чыж-Літаш: Верыць? Абавязкова верыць!


Сёлета восень была па-асабліваму выдатная. Дажджоў практычна не назіралася, на вуліцы +10, а замест парасонаў і гумавых ботаў — туфлі і лёгкія паліто. Зіма прыйшла ў сярэдзіне лістапада. Рэзка ўварвалася ў нашы будні, прымусіўшы тэрмінова дастаць з верхніх паліц шаф зімовы абутак, рукавіцы і шапкі. Разам з цёплымі рэчамі я распакавала і сум.


Пухнаты снег, гірлянды ў вокнах хат, пераднавагодняя мітусня — усё гэта дорыць надзею на цуды. Яшчэ пяць-сем гадоў таму я шчыра верыла, што чараўніцтва адбываецца менавіта пад Новы год. Натхнялася дзясяткамі фільмаў, кніг і апавяданняў знаёмых — усё пра тое, што менавіта ў канцы снежня мары здзяйсняюцца. Я верыла. Усім сэрцам. Нават на левай руцэ набіла татуіроўку «Я веру», каб не забыцца.

На жаль, цяпер я амаль не веру. Можна было б прыбраць слова «амаль», але я ўсё ж такі пакідаю невялікі шанц для цуду. Гучыць, магчыма, цынічна? Як ёсць. Ужо два гады запар я загадваю адно і тое ж жаданне (наогул іх шмат, але гэта галоўнае). І... яно не здзяйсняецца. Я паліла цыдулкі з тэкстам, запівала гэтую дрэнь шампанскім, задувала свечкі пад бой курантаў і шаптала ўжо гэтак знаёмыя словы. Я малілася, у думках пісала лісты Дзеду Марозу і Санта-Клаўсу (на ўсялякі выпадак).

Хаця... часткова яно спраўджвалася. Можа, у Дзеда Мароза проста такое дзіўнае пачуццё гумару, калі ён пасылаў мне такіх мужчын? Ці я недастаткова добра сябе паводзіла ў годзе, каб заслужыць сапраўднае каханне?! А можа быць, насамрэч Дзед Мароз мяне так моцна кахае, што беражэ ад праблем, расчараванняў і будучай сямейнай руціны, лічачы, што я створана для іншага: кар’еры, вялікіх зорак, натхненні і асобаснага развіцця. Я не ведаю. Але ад гэтага маё жаданне не становіцца слабейшым. Я па-ранейшаму хачу кахання. Як і кожная з вас, мае цудоўныя жанчыны.

Два гады запар я адзначаю Новы год дома адна. Дакладней, з дачкой. Праўда, у адзінаццаць вечара яна ўжо соладка спіць у ложачку, а я стараюся не панікаваць і не думаць аб сумным. Першы год усё было выдатна. Я з задавальненнем правяла вечар адна: піла шампанскае, ела ікру лыжкамі і даволі хутка расправілася з кілаграмам сушы, якія прадбачліва заказала ў рэстаране.

Я глядзела тэлевізар, крыху палюбавалася салютам за акном. І зусім крыху памарыла аб чараўніцтве ў навагоднюю ноч.

Гэта было маё ўсвядомленае рашэнне — святкаваць адной. Я не хацела ехаць да бацькоў, ды і не да таго было: за апошнія два гады мы страцілі апошніх бабуль і дзядулю. Не хацела ісці ў шумныя кампаніі, куды мяне настойліва запрашалі сябры і знаёмыя. Я хацела быць дома. У сваёй кватэры. Са сваёй дачкой. У гадзіну ночы я ўжо спала. Успаміны размытыя, але мне здаецца, што я нават не плакала.

Я датычуся да таго тыпу жанчын, якім добра з сабой. Мне заўжды ёсць чым заняцца. Мне не бывае сумна. Я лёгка магу пайсці адна ў тэатр, кіно, павячэраць у рэстаране ці ў поўнай цішыні правесці вечар за чытаннем кнігі ў ложку. Такая самадастатковасць прыйшла з часам. З гадамі штотыднёвай работы над сабой.

Але ўсё ж асаблівая радасць у тым, каб правесці час з каханым чалавекам. Партнёрам. Іншым. Палюбоўнікам. Падарыць час таму, каго любіш, абмяняцца з ім эмоцыямі — гэта найлепшае чараўніцтва. Асабліва ў навагоднюю ноч.

Таму верыць трэба абавязкова. Асабліва ў снежні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.