Вы тут

Бібліятэкары Барысава пазнаёміліся з выдавецкімі планамі «Звязды»


У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева адбылася сустрэча з дырэктарам — галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда», старшынёю Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам. Размова з бібліятэкарамі горада і раёна ішла пра тыя кніжныя навінкі, якія пабачаць свет у Выдавецкім доме ў 2024 годзе. 


Кіраўнік выдавецтва расказаў пра асноўных аўтараў, над кнігамі якіх праца ідзе не першы год, — пра тое, што знаходзіцца ў кніжным партфелі «Звязды» з твораў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Ганны Чыж-Літаш, Алены Стэльмах, Паўла Гушынца і іншых сучасных пісьменнікаў. Дарэчы, імёны і кнігі гэтых пісьменнікаў добра вядомы ў Барысаве і Барысаўскім раёне. Бібліятэкары актыўна цікавіліся выданнем мастацкая літаратуры, якая прадстаўлена, вывучаецца ў школьнай праграме, уключана ў праграмау пазакласнага чытання. Акрамя кніг серыі «Школьная бібліятэка», якія стопрацэнтна трапляюць толькі ў школьныя бібліятэкі, Выдавецкі дом «Звязда» з разлікам на школьнікаў і настаўнікаў, якія выкладаюць беларускую літаратуру, прапануюць бібліятэкам кнігі пад вокладкай «Школьная бібліятэка класікі». Яны паступаюць у публічныя бібліятэкі краіны без усялякіх абмежаванняў. 

Сярод пытанняў, якія агучваліся на сустрэчы ў Барысаве, было і зацікаўленне лёсам некалі запланаванага «Беларускай Энцыклапедыяй імя Петруся Броўкі» энцыклапедычнага даведніка «Краязнаўства». У свой час раённая бібліятэка прадставіла выдавецтву інфармацыю пра рэгіянальнае развіццё краязнаўства. Відавочна па ўсім, што энцыклапедычны даведнік «Краязнаўства» знайшоў бы свайго чытача і ў Барысаве, і па ўсёй краіне. 

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.