Вы тут

На наступным тыдні нас чакае чарговая адліга і галалёдзіца на дарогах


Памарозіла нас крыху і хопіць... Да канца тыдня ў нашу краіну прадоўжаць паступаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы. А таму халады з кожным днём будуць здаваць свае пазіцыі. І калі пятніца і субота яшчэ будуць даволі кантрасныя, то ўжо ў нядзелю тэмпература паветра па краіне павысіцца і будзе вагацца ад слабага мінуса да няўпэўненага плюса. Хоць плюс 6 — плюс 7 градусаў у студзені — гэта ўсё ж анамалія. На наступным тыдні будуць яшчэ туманы і мокры снег, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Па прагнозе сіноптыкаў, у першай палове наступнага тыдня ў краіне па-ранейшаму будзе захоўвацца ўплыў атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас. У большасці — ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Пры паступленні цёплага паветра месцамі па Беларусі — туманы, у асобных раёнах чакаюцца галалёдныя з'явы.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература павеура ўначы складзе ад мінус 7 градусаў па ўсходзе да плюс 4 градусаў па захадзе краіны. Днём будзе мінус 2 — плюс 4 градусы, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да 7 цяпла.

У нядзелю ўначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Уначы тэмпература паветра панізіцца да мінус 4 — плюс 3 градусаў. Удзень слупок тэрмометра пакажа мінус 2 — плюс 4 градусы, а па паўднёвым захадзе — да 6 цяпла.

Па папярэднім прагнозе айчынных сіноптыкаў у панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Днём па паўднёвым захадзе чакаецца да 6 цяпла. У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах мінус 3 — плюс 3 градусы, удзень — мінус 1 — плюс 6 градусаў.

Па выніках снегаздымкі, на большай частцы тэрыторыі на палях адзначалася невялікае снежнае покрыва, у паўднёвых раёнах і на захадзе снег адсутнічаў. Глеба ў асноўным слабапрамерзлая, на крайнім паўднёвым захадзе, у асобных цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах — адталая.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.