Вы тут

Ідэя дарыць дзецям казку працягваецца


Зімовыя святочныя канікулы можна і нават трэба праводзіць спартыўна. У гэтым упэўніліся і выхаванцы дзіцячага дома № 7 «Сям’я» горада Мінска. У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» яны весела і актыўна правялі час на лядовым катку Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама». Кампанію ім склалі Дзед Мароз і Снягурка, а таксама талісман футбольнага клуба «Дынама-Мінск» Дынамоша. Традыцыйна супрацоўнікі стадыёна «Дынама» разам з Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі і футбольным клубам «Дынама-Мінск» у перыяд навагодніх святаў накіроўваюцца і дзіцячы дом № 7 «Сям’я». Але сёлета запрасілі дзяцей да сябе ў госці.


«Самае галоўнае — гэта дзіцячыя эмоцыі тых, хто працягвае верыць у цуд нават пасля Новага года. Хтосьці ездзіць вакол ялінкі, дакранаецца і загадвае жаданне. Вось гэтая ідэя — дарыць свята, дарыць казку дзецям, яна працягваецца», — адзначыў Аляксандр Бут-Гусаім, генеральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.