Вы тут

Танк Т-26-зноў у страі!


14 студзеня ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» была прадстаўлена хадавая копія самага масавага ў 30-я гады мінулага стагоддзя савецкага лёгкага танка Т-26.


У гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» адбылася рэканструкцыя бою часоў Вялікай Айчыннай з удзелам танка Т-26, упершыню прадстаўленага наведвальнікам комплексу.

Рукамі рэстаўратараў ваеннай тэхнікі Аляксандра Мікалуцкага, Уладзіміра Якушава і яго сыноў Аляксея і Максіма была створана хадавая копія танка Т-26. У ходзе работ была выкарыстаная арыгінальная вежа Т-26 з вежавым пагонам і танкавы варыянт 45-мм гарматы, перададзенай з Гродна прадстаўнікамі ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. ГУУС Мінгарвыканкама перадаў рэстаўратарам рухавік і каробку перадач ад аўтамабіля УАЗ «Хантэр», унесла свой уклад і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Прадпрыемствы ТАА «БМЕ-Дызель», ЗАТ «МАЗ-МАН», філіял «Трамвайны парк» КТУП «Мінсктранс» бязвыплатна дапамаглі з вырабам каткоў для хадавой часткі баявой машыны. Аказвалі дапамогу ў аднаўленні тэхнікі і прыватныя асобы. 

— Работы па рэстаўрацыі Т-26 занялі каля дзевяці месяцаў. Каля сарака адсоткаў механізмаў і частак танка з’яўляюцца арыгінальнымі. Астатнія механізмы - дакладныя копіі, выкананыя па чарцяжах. Нашы рэстаўратары «вярнулі да жыцця» больш за дваццаць адзінак тэхнікі. Без перабольшання магу сказаць, што Аляксандр Мікалуцкі, Уладзімір, Аляксей і Максім Якушэвы — унікальныя спецыялісты.

Сярод танкістаў, якія сустрэлі Вялікую Айчынную вайну на танках Т-26, былі і сваякі двух супрацоўнікаў ІКК «Лінія Сталіна»: Міхаіл Ігнатавіч Мятла (дзед выканаўчага дырэктара Аляксандра Мятлы) і Мікалай Аляксандравіч Праказаў (дзед мастака Барыса Праказава), — распавёў выканаўчы дырэктар гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» Аляксандр Мятла.

Па заканчэнні рэканструкцыі бою была аб’яўлена хвіліна маўчання па загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну.

Затым адбылася прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел кіраўніцтва ІКК «Лінія Сталіна», прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, якія аказалі дапамогу ў стварэнні хадавой копіі танка Т-26.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.