Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з гібеллю мусульманскіх вернікаў у выніку тэракта ў Пешавары


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з гібеллю мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар, перадае БелТА.


«З вялікім смуткам у Беларусі даведаліся пра гібель мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар, — гаворыцца ў спачуванні. — Гэтаму злачынству няма і не можа быць ніякага апраўдання. Рашуча асуджаем любыя праявы агрэсіі, нецярпімасці і экстрэмізму ў якасці сродкаў дасягнення сваіх мэт. Перакананы, што ўсе вінаватыя панясуць адпаведнае іх учынку пакаранне».

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Пакістана і грамадзянам гэтай краіны. Беларускі лідар адрасаваў словы падтрымкі і спагады родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у трагедыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.