Вы тут

У Беларусі за мінулы год увялі амаль 700 станцый сотавай электрасувязі


У Беларусі ў мінулым годзе ўвялі 695 станцый стандарту LTE, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.


У 2022 годзе забяспечана развіццё паслуг сотавай рухомай электрасувязі. Па стане на 1 студзеня 2023 года, агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы перавысіла 11,7 млн. Узровень пранікнення сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы склаў 127,2 абанента на 100 жыхароў. Сотавай рухомай электрасувяззю другога і трэцяга пакалення ахоплена 99,3 працэнта і 98,6 працэнта тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, у студзені — снежні 2022 года актыўна развівалася сетка сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE і паслугі на яе аснове. «У эксплуатацыю ўведзена 695 базавых станцый стандарту LTE, што дало магчымасць павялічыць ахоп насельніцтва паслугамі сотавай рухомай электрасувязі гэтага стандарту да 98 працэнтаў. Развіццё сетак сотавай рухомай электрасувязі трэцяга і чацвёртага пакалення забяспечвае стабільны рост абанентаў бесправаднога шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт: колькасць абанентаў бесправаднога шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт за 2022 год склала 9331,5 з пранікненнем паслуг 100,8 адзінкі на 100 жыхароў», — адзначылі ў Мінсувязі.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.