Вы тут

Жанчыне на прадпрыемстве заціснула руку ў машыне для сушкі тканін


Жанчыне заціснула руку ў машыне для сушкі тканін на прадпрыемстве ў Магілёве, паведамляе МНС.


Фота: МНС.

Інцыдэнт у аздобным цэху ААТ «Магатэкс» адбыўся ўвечары 3 лютага. Паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі паступіла ратавальнікам каля 22.18. Рука жанчыны была заціснутай у сушыльна-шырыльнай стабілізацыйнай машыне, прызначанай для сушкі тканін.

Работнікі МНС дэблакавалі руку жанчыны. Пацярпелая 1991 г. н. з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавана.

Спецыялісты высвятляюць абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.