Вы тут

Не мінайце ласіную сталіцу!.. Расоншчына — край з багатымі лясамі і неверагоднай прыродай


Неяк давялося ехаць у Пскоў, а гэта – ужо Расія. І кіроўца, пачуўшы, што пасажыры згадваюць гарады і пасёлкі Віцебшчыны, дзе каму давялося пабываць, заўважыў: «А вось і Расоны не так далёка…»


А я тым часам прыгадаў ужо і пад­за­быты факт з ня­даў­няй гісторыі па­се­лішча. У Вялікую Ай­чынную вайну за­­хоп­нікі прыйшлі ў гэты ўтульны гара­док у сярэдзіне лі­пе­ня 1941-га… У рай­цэнтры зрабілі яўрэйскае гета, на­сельнікаў якога цалкам знішчылі. А ў верасні 1942 го­да народныя мсціў­­цы Расонска-Асвейскай партызан­скай зоны вызвалілі Расоны. І не да­­­ва­лі ступіць ворагу ў паселішча і бліжнія ваколіцы ажно да пачатку вяс­ны 1943 года. Пасля фашысты пры падтрымцы здраднікаў, якія слу­­жылі ў паліцыі, правялі карную апе­­рацыю са здзеклівай назвай «Зі­мо­­вае чараўніцтва». І яшчэ болей го­да, да 12 лі­пеня 1944 года, Расоны зна­хо­дзіліся пад варожай пятою. А ты­сячы лю­дзей з Расоншчыны па­­­тра­пілі ў фа­шысцкія канцлагеры смер­ці.

Балючыя, журботныя згадкі пра драматычныя падзеі ў гэтай старонцы крышку перапыніла любаванне хараством расонскіх краявідаў. Лясныя мясціны тут сапраўды ўнікальныя. І жы­­вёл у гэтым краі хапае. Зусім не выпадковасцю з’яўляецца і тое, што на гербе гарадскога пасёлка Расоны на зялёным шчыце – выява залатога прыгажуна-лася. А крыху ніжэй шнурочкам уецца хваля срэбнага пояса. Лес на Расоншчыне займае істотную большасць плошчаў. Хапае тут і азёр, і рэк. Падлічана, што азёр у гэтым краі ажно 192!.. Буза, Няшчэрда, Белае-Дабраплёсы, Сіньша, Дры­сы. Расона… А рэкі – Нішча, Няшчэрда, Свольна, Чарапеціца, Ушча, Дры­са… Многія вадаёмы пачынаюць свой водны шлях у Расіі, нясуць свае воды ў Беларусь, на Віцебшчыну. Якой толькі рыбы ў вадаёмах няма!..

Сапраўднае раздолле на Расоншчыне ласям!.. Усяго гэтых жывёл у Беларусі болей за 30 тысяч. Для параўнання: ва ўсім свеце – паўтара мільёна ласёў. З гэтага, вобразна кажучы, планетарнага статку 730 тысяч жыве ў Расіі. І хоць паляванне на лася ў нас дазволена, як і ў многіх іншых краінах, варта выхоўваць паважлівае стаўленне да гэтых прыгажуноў. Іна­чай знікнуць, як ужо здарылася ў Ір­лан­дыі, дзе некалі жылі самыя вя­лі­кія ла­сі ў свеце.

…Пачало крыху цямнець. Святло нашага мікра­аў­то­буса выхапіла кар­жакаватую бярозу. Здалося, што ней­кі дзед-велікан стаіць у абдымках з ласём. І бярозавая галінка пагойд­ва­ецца над вялікімі рагамі гаспадара расонскіх лясоў. Быццам срэбныя іскрынкі высякае. І думкам ста­новіцца ўтульна ды цёпла ў нашым свет­лым судакрананні з роднай прыро­дай.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Фота Андрэя ШЫМЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.