Вы тут

Надвор'е: Ужо ў аўторак па паўднёвай палове будзе амаль горача


Каляндарная вясна сёлета прынесла на тэрыторыю Беларусі «шэрыя» цыклоны і атмасферныя франты. Пад іх «чулым кіраўніцтвам» у першай дэкадзе сакавіка ў нашай краіне адзначалася няўстойлівае, са значнымі ваганнямі тэмператур і атмасфернага ціску, надвор’е. Час ад часу назіраліся ападкі рознай інтэнсіўнасці, прычым снег і мокры снег былі часцей. Адзначаліся галалёдныя з’явы і ўзмацненне ветру, але ў найбліжэйшыя дні надвор’е ўсё ж такі паспрабуе ўзяць шлях на вясну. Тэмпературны фон пачне павышацца, у ападках стане пераважаць дождж, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо ў аўторак па паўднёвай палове будзе амаль горача. Сёння чакаецца воблачна з праясненнямі. Удзень па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 6–12, а па паўднёвай палове 13–17 цяпла.

Амаль увесь дзень у сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман, а на дарогах галалёдзіца. Уначы месцамі магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 7 градусаў, удзень — ад плюс 3 на паўночным захадзе да плюс 12 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.

У чацвер цёплая хваля злёгку адпусціць, а ўначы нават падмарозіць. У гэтыя суткі ўначы на большай частцы Беларусі, а днём месцамі па краіне будуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Удзень і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 градусаў да плюс 4 градусаў, удзень 2–9 цяпла.

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў, але ўначы яшчэ больш падмарозіць. Днём у паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да плюс 1 градуса, пры праясненнях да мінус 9. Удзень тэмпература паветра будзе трымацца ў межах 2–9 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу ўначы і раніцай у асобных раёнах па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі слабыя туман і галалёд. На дарогах будзе галалёдзіца. Удзень пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, пры праясненнях да мінус 7 градусаў. Удзень слупок тэрмометра будзе ў межах 3–10 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах тэмпература можа даходзіць да 14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.