Вы тут

Раманаў: Адна з найважнейшых функцый партыі — стаць сацыяльным ліфтам


Адна з найважнейшых функцый партыі «Белая Русь» — стаць сацыяльным ліфтам. Пра гэта заявіў журналістам старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Адна з найважнейшых функцый партыі — стаць сацыяльным ліфтам і вылучыць са сваіх шэрагаў кіраўнікоў, лідараў грамадскай думкі і ў цэлым людзей, якія стануць палітычнай і іншай элітай — эканамічнай, духоўнай. Думаю, наша партыя ў поўнай меры зможа вырашаць гэтую задачу, станавіцца сацыяльным ліфтам. Для гэтага будзе рэалізаваны цэлы шэраг актыўнасцяў. Думаю, гэтую задачу мы зможам вырашыць», — сказаў Алег Раманаў.

Устаноўчы з’езд беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» праходзіць у Мінску. У ім прымаюць удзел каля 1 тыс. дэлегатаў з усёй краіны. Дэлегатам неабходна вызначыцца з назвай партыі, прыняць яе статут і праграму.

Як паведамлялася, праект праграмы Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» апублікаваны 28 лютага і вынесены на грамадскае абмеркаванне. Ініцыятарам стварэння новай партыі выступіла РГА «Белая Русь».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.