Вы тут

Рэспубліканскі конкурс па рускай мове для замежных студэнтаў стартаваў у БДУ


Мерапрыемства накіравана на стварэнне ўмоў для моўнай практыкі моладзі, раскрыцця іх творчага патэнцыялу і наладжвання адукацыйна-культурных сувязей паміж канкурсантамі. Да ўдзелу запрашаюцца замежныя слухачы падрыхтоўчых аддзяленняў, якія вывучаюць рускую мову, студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх беларускіх ВНУ.


Канкурсантам неабходна падрыхтаваць троххвілінны відэаролік на любую тэму. Важнай умовай з’яўляецца дэманстрацыя моўнай падрыхтоўкі, якую трэба паказаць праз дыялог герояў. Дапускаецца музычнае суправаджэнне, выкарыстанне спецэфектаў. Пры гэтым не павінна быць «склейкі» відэароліка, накладвання іншага голасу і выкарыстання фанаграмы.

Выступленні будуць ацэньвацца па ўзроўні тэхнікі маўлення, арыгінальнасці сцэнарыя, арганізацыі прасторы ў кадры і якасці відэазапісу.

Прыём заявак і відэаработ адкрыты да 14 красавіка ўключна па электронным адрасе: konkurs.bgu@mail.ru.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца 25 красавіка. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі.

Арганізатарам конкурсу выступае філалагічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.