Ідэальны варыянт для посту. Яны падыдуць да любога гарніру, няхай гэта будуць крупы ці салаты.
Спатрэбіцца: аўсяныя шматкі — 200 г.; соль — 1 ч. л.; кіпень — 200 мл; часнок — 3 зубкі; бульба — 250 г; цыбуля — 1 шт.
Кіпенем заліваем аўсяныя шматкі.
і даём набракнуць. Гэта адбываецца на працягу 15-30 хвілін у залежнасці ад шматкоў. Цыбулю і часнок кладзём у блэндар і здрабняем да стану кашы. Бульбу чысцім ад лупіны і надзіраем на дробнай тарцы. Да набраклых шматкоў дадаём цыбульную кашу, надзёртую бульбу. Солім сумесь і змешваем да аднастайнай масы. Пакідаем на 10 хвілін. Разаграваем на патэльні алей.
Фарміруем з сумесі катлеты і смажым на сярэднім агні. З кожнага боку катлеты смажацца прыкладна 5 хвілін.
Спатрэбіцца: капусныя лісты — 12 шт.; бульба — 400 г; грыбы — 300 г; цыбуля — 1 шт.; морква — 1 шт.; таматная паста — 1 ст. л.; лаўровы ліст — 2 шт.; чорны перац гарошынкамі — 5 шт.; соль — на смак; алей для абсмажвання, крыху зяленівы кропу.
У капусных лістоў зрэзаць грубыя прожылкі, пакласці на некалькі хвілін у кіпень. Дастаць і пакінуць на талерцы. Бульбу адварыць у падсоленай вадзе. Пасля гатоўнасці зліць ваду, расцерці бульбу ў пюрэ. Моркву надзерці на тарцы, парэзаць цыбулю і грыбы. Усё вылажыць на патэльню, абсмажыць да гатоўнасці. Грыбную сумесь дадаць да бульбянога пюрэ, старанна змяшаць.
З астылых лістоў скруціць галубцы з начынкай з бульбяна-грыбной сумессю. Абсмажыць іх на патэльні з алеем з двух бакоў. Галубцы вылажыць у рондаль. У ваду ад капуснага лісця дадаць таматную пасту, крыху солі. Заліць галубцы, каб вадкасць трохі прыкрывала, дадаць лаўровы ліст і чорны перац гарошынкамі. Тушыць на слабым агні на працягу 20-25 хвілін. У канцы прысыпаць здробненым кропам.
Спатрэбіцца: селядзец свежамарожаны — 2 шт., цыбуля — 2 шт., лімон — 0,5 шт., цукар — 3 ч. л., соль — 6 ч. л., морква — 1 шт., лаўровы ліст — 10-12 шт., чорны перац — 8-10 гарошын буйна памолатых.
Лімон наразаем тонкімі кружочкамі. Моркву надзіраем на буйной тарцы. Цыбулю наразаем кольцамі. Змешваем цукар, соль і перац. Выкладваем пластамі ў слоік: на дно — некалькі колцаў цыбулі, лаўровы ліст, крыху морквы, кавалачак лімона, трошкі сумесі цукру, перцу і солі. Зверху — пласт селядца. Затым зноў гародніна і спецыі.
І так чаргуем пластамі, перыядычна прыціскаючы, пакуль не дабяромся да самага верху слоіка. Потым закрываем шчыльным вечкам і адпраўляем у халадзільнік. На другі-трэці дзень селядзец гатовы. Прыгатаваны такім чынам селядзец атрымліваецца далікатны, сакавіты і вельмі смачны. Пры падачы можна паліць алеем.
Хоць на вуліцу, хоць для дому.
Нездарма штанам, якія мы ведаем як шаравары, шмат сотняў гадоў. Свабодны крой не абмяжоўвае рухі, выглядае экзатычна і модна. Такая мадэль будзе актуальная як у якасці хатняга адзення, так і для выхадаў на вуліцу.
Спатрэбіцца: кавалак асноўнай тканіны (перавагу варта аддаць тонкім струменістым) 110 на 150 см (памер адзін, але для вельмі аб’ёмных фігур лепш узяць тканіны больш) і чатыры кавалачкі 21 на 19 см любой іншай тканіны для кішэняў.
Для раскрою складзіце асноўную тканіну напалам па доўгім боку — атрымаецца прамавугольнік 110 на 75 см. Кароткі бок падзяліце напалам (па 37,5 см) і пастаўце пазнаку. Перпендыкулярна зрэзу тканіны адкладзіце ад гэтай пазнакі 45 см. А на процілеглым баку ад кутоў па зрэзе адкладзіце па 22 см. Разрэжце тканіну па згіне. Апошнія тры пазнакі злучыце ў трохвугольнік. Выражце яго. Складзіце атрыманыя дэталі трохвугольніка добрым бокам адна да адной і сшыйце па кароткім боку.
4 кавалачкі, прызначаныя для кішэняў, скаліце, ад рукі намалюйце кішэню і выражце. Адступіўшы ад пояса 15 см, выкладзіце дэталі кішэняў з абодвух бакоў на добры бок абедзвюх палавінак будучых шаравараў і пракладзіце шво. Пасля гэтага дэталі кішэняў адагніце і зноў праштабнуйце.
Складзіце палавінкі штаноў добрым бокам адна да адной, распраўце кішэні, скаліце і сшыйце па баках. Пасля таго выверніце выраб і яшчэ раз праштабнуйце вакол кішэняў блізка да краю, а ўверсе і ўнізе прарэзаў зрабіце некалькі змацавальных шыўкоў.
Цяпер злучаныя раней адзін з адным трохвугольнікі ў якасці цвіклі трэба ўшыць паміж штанінамі. Размяшчаем дэталь такім чынам, каб самая шырокая яе частка апынулася якраз паміж ног. Сколваем клін спачатку з адной палавінкай штаноў, затым з другой, а потым сшываем.
Застаецца падагнуць і праштабнаваць ніз штанін і ўставіць гумку. Для гэтага сшыйце канцы шырокай эластычнай стужкі, якая адпавядае акружнасці вашай таліі, замкнуўшы ў колца. Пастаўце на ёй 4 пазнакі на аднолькавай адлегласці. Прышпіліце гумку з выварату да пояса, сумясціўшы пазнакі з цэнтрамі абедзвюх палавінак і бакавымі швамі. Далей, нацягваючы гумку, прышыйце яе на машынцы да пояса. Пасля адагніце гумку ўнутр і зноў праштабнуйце, нацягваючы. Каб стварыць акуратныя зборкі, праштабнуйце гумку трэці раз — па цэнтры.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.