Вы тут

Галоўчанка 27-28 сакавіка наведае з рабочым візітам Маскву і Валгаград


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 27-28 сакавіка наведае з рабочым візітам Маскву і Валгаград, паведамляе БелТА.


27 сакавіка Раман Галоўчанка возьме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у Маскве таксама запланаваная сустрэча прэм’ер-міністра Беларусі са старшынём урада Расіі Міхаілам Мішусціным у фармаце «сам-насам».

Затым кіраўнік беларускага ўрада накіруецца ў Валгаград, дзе сустрэнецца з губернатарам Валгаградскай вобласці Андрэем Бачаравым. Раман Галоўчанка таксама наведае АТ «Волжскі трубны завод» і ТАА «Карпарацыя «Волма». Акрамя таго, прадугледжаны яго ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета пры губернатары Валгаградскай вобласці па развіцці прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу, дзе Беларусь і расійскі рэгіён прэзентуюць свой прамысловы патэнцыял.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.