Вы тут

Cтваральная сіла


Літаратурны конкурс «Духоўная веліч» быў заснаваны ў 2018 годзе Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы і Беларускім фондам міру. Сёлета найлепшых літаратараў узнагароджвалі трэці раз!


Па выніках конкурсу ў намінацыі «Літаратура для дзяцей і юнацтва» найлепшай была прызнана кніга Анатоля Брытуна «Трылогія прыгод тысячагоддзя». Узнагароду пісьменнік атрымаў з рук начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяны Гагакавай, якая падкрэсліла, што кожны конкурс — гэта магчымасць для творчых людзей унесці свой уклад у духоўнае развіццё Брэстчыны.

Старшыня праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк уручыла ўзнагароду жабінкаўскаму пісьменніку Расціславу Бензеруку за кнігу «Сустрэча ў зялёным жыце». Лідзія Мікалаеўна прызналася, што твор ускалыхнуў у яе душы самыя шчымлівыя пачуцці, бо лёс галоўных герояў, сям’і Бензерукоў, падобны на лёс кожнай беларускай сям’і ў гады ваеннага ліхалецця.

Сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, протаіерэй Сергій Петрусевіч павіншаваў Святлану Сцепанчук з Івацэвічаў, якая перамагла ў намінацыі «Паэзія» са зборнікам «Зірну на неба». А найлепшай у намінацыі «Публіцыстыка» была прызнана кніга найстарэйшага пісьменніка брэсцкай суполкі Фёдар Саевіча «Моя малая Родина — Беловежская пуща». Сакратар Пінскага епархіяльнага ўпраўлення, протаіерэй Канстанцін Балакай уручыў узнагароду яго сыну Канстанціну Фёдаравічу.

Атмасферу ўчарыстасці і свята стварылі навучэнцы Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы, дзе прайшла цырымонія.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Фота даслана аўтарам

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.