Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Міту з 90-годдзем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша жыццё — прыклад нястомнага служэння мастацтву. Вы рэалізавалі мноства яркіх, запамінальных кінематаграфічных работ, якія сталі ўзорам найвышэйшага прафесіяналізму, — гаворыцца ў віншаванні. — Сёння вы выконваеце высакародную місію — шчодра дзяліцеся мудрасцю і неацэнным вопытам з таленавітай моладдзю, з’яўляючыся прыкладам для пераймання і адданасці выбранаму шляху».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі творчасць народнага артыста Расіі выклікае глыбокую павагу і любоў удзячнага гледача.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Міту добрага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.
Прэв’ю: БелТА
Дзяцінства — найлепшая краіна.
Тэхналогіі, што накормяць.
Гісторыя сям'і Шамехіных.