Вы тут

Фінал конкурсу «Школа бяспекі» пройдзе 31 сакавіка ў Адукацыйным цэнтры бяспекі МНС


Фінальны этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе 31 сакавіка ў Адукацыйным цэнтры бяспекі МНС. Мэта — фарміраванне ў дзяцей і моладзі свядомага і адказнага стаўлення да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі.


Удзельнікі — больш за дваццаць найлепшых знаўцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці, якія занялі першыя месцы ў раённых, а затым і ў абласных этапах конкурсу. Яны дзеляцца на тры ўзроставыя групы: 1-4-я класы, 5-8-я класы і 9-11-я класы. Дзеці прыедуць у сталіцу 30 сакавіка, а самі конкурсныя іспыты стартуюць 31 сакавіка. Яны ўключаюць у сябе конкурсы «Тэставанне» і «Я раскажу вам...» (кожны ўдзельнік выступае на працягу хвіліны на пэўную тэму), а таксама «Фінальны раунд» (пяць удзельнікаў змагаюцца за балы). Потым будуць падведзены вынікі і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

Дарэчы, падчас рэспубліканскага фіналу конкурсу «Школа бяспекі» канкурсантам трэба прайсці тэсціраванне, дзе за 60 хвілін адказаць на 100 пытанняў, а ў конкурсным выпрабаванні «Я раскажу вам...» кожнаму ўдзельніку неабходна на працягу адной хвіліны выступіць з падрыхтаваным раней матэрыялам. У выпрабаванні «Фінальны раунд» удзельнікам трэба згуляць у інтэлектуальную гульню. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што пяць удзельнікаў адказваюць на пытанні рознага кошту, спрабуючы апярэдзіць адзін аднаго. На экране размяшчаюцца пяць тэматычных блокаў па пяць пытанняў у кожным. Кожнае пытанне тэмы мае свой кошт — ад 2 да 10 балаў. Чым вышэй кошт пытання, тым яно, як правіла, складаней. На абдумванне пытання адводзіцца 10 секунд (пытанняў з катэгорыі «Рэбус» і «Знайдзі агульнае» — 20 секунд).

Акрамя конкурснай праграмы для ўдзельнікаў запланаваны таксама экскурсія па Адукацыйным цэнтры бяспекі жыццядзейнасці МНС, майстар-класы ад курсантаў МНС і іншыя мерапрыемствы.

Традыцыйна арганізатарамі конкурсу выступілі: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства адукацыі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства, а таксама Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных і рэдакцыя газеты «Юны ратавальнік».

Школа бяспекі — праект Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, накіраваны на паглыбленае вывучэнне і замацаванне навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі асноў бяспекі жыццядзейнасці. Упершыню конкурс прайшоў у ВНУ МНС у 2007 годзе і з таго часу набыў папулярнасць сярод школьнікаў. Інтэлектуальны турнір па бяспецы праводзіцца ў мэтах выканання дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.