У Магілёве актывізавалі работы па ўборцы тэрыторый і навядзенні парадку ў горадзе пасля зімы, паведамляе БелТА са спасылкай на Магілёўскі гарвыканкам.
Гарадскі суботнік плануюць правесці 8 красавіка.
Парадак будуць наводзіць як на цэнтральных вуліцах горада, так і ў дваровых тэрыторыях. А таксама ў прамысловых зонах, скверах, парках і зонах адпачынку. Паралельна з гэтым у Магілёве пачнуцца работы па азеляненні абласнога цэнтра.
Як адзначылі ў гарвыканкаме, паўдзельнічаць у навядзенні парадку можа любы жадаючы жыхар горада. Для гэтага неабходна звярнуцца ў ЖЭУ па месцы жыхарства — тут выдадуць неабходны для работ інвентар.
Месячнік па добраўпарадкаванні прадоўжыцца ў абласным цэнтры да 27 красавіка.
Прэв’ю: БелТА
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?