Вы тут

«Кожная заработная плата мусіць быць заробленая»


Таццяна Куіш, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна г. Мінска:


— Вельмі важна, што падчас Паслання Прэзідэнта сацыяльная сфера была заўважана і ёй адведзена столькі ўвагі. Кіраўнік дзяржавы бачыць нашу няпростую працу і ведае, якую ролю мы выконваем у падтрымцы пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і іншых уразлівых катэгорый грамадзян. Як толькі ў жыцці чалавека наступае крызіс, звязаны з хваробай, узростам, іншым складанымі праблемамі, — мы тая служба, якая адной з першых прыходзіць яму на дапамогу.

Можна канстатаваць, што наша сацыяльная сфера — адна з наймацнейшых на постсавецкай прасторы. Мы шмат кантактуем з калегамі з іншых краін, і з асабістага вопыту адзначу, што нават расійскія службы сацыяльнага абслугоўвання, у тым ліку маскоўскія, на якія ёсць магчымасць выдаткаваць больш фінансавых сродкаў, у многім пераймаюць наш вопыт і не могуць пахваліцца такімі дасягненнямі, якія ёсць у нас.

Дзякуй, што сацработнікам павышаюць заработную плату, што было зроблена летась. Будзе добра, калі яе і надалей будуць павышаць, а калі Прэзідэнт паабяцаў, значыць, гэта насамрэч будзе зроблена. Зразумела, што кожная заработная плата мусіць быць заробленая, але ўпэўнена, што сацработнікі яе адпрацоўваюць у поўнай меры. Наша роля ў грамадстве не толькі ў выплаце дапамог ці фізічным доглядзе, але і зняцці псіхалагічнай нагрузкі, клопаце аб чалавеку як аб члене сваёй сям'і.

Асабіста мяне кранула, што Прэзідэнт шмат казаў пра традыцыйныя каштоўнасці, стварэнне сям'і і выхаванне 2-3 дзяцей. Абсалютна падтрымліваю і агітую сваіх сябровак і супрацоўніц нараджаць як мінімум траіх дзетак. Прычым важна рабіць гэта своечасова. Прыкра бачыць, калі жанчына к пэўнаму ўзросту ўсведамляе, што хацела б завесці дзяцей, а здароўе і ўзрост ужо не дазваляюць гэтага зрабіць. Каб мы і надалей заставаліся краінай і нацыяй, кожная сям'я мусіць мець 2-3 дзетак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.