Вы тут

«Сістэма адукацыі гатова да выніковай атэстацыі 11-класнікаў у новым фармаце»


Сістэма адукацыі гатова да правядзення выніковай атэстацыі адзінаццацікласнікаў у новым фармаце. Пра гэта журналістам заявіла намесніца начальніка галоўнай управы агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальніца ўправы агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, паведамляе БелТА.


«Сістэма адукацыі ў цэлым гатова да правядзення выніковай атэстацыі адзінаццацікласнікаў у новым фармаце. Падрыхтавана ўся неабходная нарматыўная прававая база, правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў, інструкцыя па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага экзамену, зацверджаны пункты правядзення ЦЭ. Усяго іх будзе 144 пункты, з іх 30 размесцяцца на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі, 60 — на базе ўстаноў прафесійнай адукацыі і 54 пункты — на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі — гэта школы, гімназіі, ліцэі», — распавяла Ірына Каржова.

Таксама вызначаны арганізацыйныя камісіі, якія будуць займацца непасрэдна правядзеннем ЦЭ. «Ва ўстановах адукацыі створаны камісіі, якія займаюцца рэгістрацыяй вучняў 11-х класаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене. Акрамя таго, вызначаны даты цэнтралізаванага экзамену: 14 мая і 21 мая — асноўныя тэрміны. Акрамя асноўных тэрмінаў прадугледжана некалькі рэзервовых дзён. Першы рэзервовы дзень — 23 мая — руская або беларуская мова (па выбары навучэнца), 25 мая можна будзе здаць прадмет па выбары. Для навучэнцаў, якія па ўважлівай прычыне не змаглі прайсці ЦЭ ў маі ў асноўныя тэрміны і рэзервовыя дні, прадугледжаны іншыя тэрміны для правядзення цэнтралізаванага экзамену. Першы іншы тэрмін будзе ў ліпені, ён супадае з рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Другі іншы тэрмін прадугледжаны ў жніўні: 21 і 23 жніўня», — адзначыла прадстаўнік Міністэрства адукацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.