Вы тут

Мінск-Мір сустракае Вялікдзень. Фотарэпартаж


У Беларусі высвечаны толькі адзін праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці «Троеручыца» і знаходзіцца ён у сталіцы ў самым маладым мікрараёне Мінск-Мір. Невялікая драўляная пабудова храма вельмі ўдала ўпісана ў сучасны ландшафт гарадской маладой забудовы. Паколькі ў гэтым сталічным мікрараёне пражываюць пераважна маладыя сем’і, таму сёння маладыя жыхары, асабліва матулі з дзецьмі (у вазках, таксама) былі галоўнымі персанажамі. Усе спяшаліся ў святыню, каб асвяціць пасхальныя стравы да святочнага вялікоднага стала. Асвячаць свянцонай вадою і благаславіць людзей на богаўгодныя ўчынкі было даручана святару — іярэю Геогію Лесюкову. Падзея асвячэння яек, кулічоў і пасхі, фруктаў і мясных прадуктаў у гэтым храме адбывалася толькі другі раз — летась ён быў яшчэ недабудаваны, а сёння ўжо адчынены для ўсіх жадаючых. Апоўначы ў храме пройдзе сапраўдная ўсяночная ўрачыстая літургія з хрэсным ходам. 


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.