Вы тут

Лошыцкі парк кліча, вабіць, запрашае!


Першамай зрабіў мінчанам цудоўны падарунак — у Лошыцкім парку шчодра заквітнелі прыгажуні — чарэшні, вішні і слівовыя.


Жыхары адгукнуліся на ласкавае запрашэнне і паспяшаліся ў зялёны куточак сталіцы на беразе двух рэчак — Свіслачы і Лошыцы, каб патрапіць у сапраўдную казку — на вясенні баль прыроды! Якое задавальненне — бачыць вясельныя сукенкі квітнеючых дрэў, падобныя на лёгкія аблачынкі, адчуваць салодка-горкі водар духмяных суквеццяў...

Час квецені хуткацечны, таму можна зразумець жадаючых пабачыць на свае вочы дзівосны стан вясны. Вось-вось убяруцца ў белае грушы, за імі  яблыні. І гэта будзе суцэльны рай.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.