Вы тут

Кавалькоў: На дзярждапамогі для сем’яў з дзецьмі сёлета выдзелена Br3,5 млрд


На дзяржаўныя дапамогі для сем’яў з дзецьмі сёлета выдзелена Br3,5 млрд, паведаміў журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае БелТА.


«Выдаткі дзяржаўнага бюджэту на меры сацыяльнай абароны сем’яў з дзецьмі штогод складаюць звыш 3% ВУП. У 2023 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена Br3,5 млрд, з іх Br2 млрд — толькі на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў», — сказаў Валерый Кавалькоў.

Выплатамі забяспечаны амаль 400 тыс. дзяцей (кожнае 4-е дзіця ў краіне), з іх 220 тыс. — дзеці да трох гадоў. Прычым памеры дапамог значныя, падкрэсліў намеснік міністра.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складае больш за Br3,5 тыс., пры нараджэнні другога і наступных — амаль Br5 тыс., штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў — Br606, а калі ў сям’і выхоўваецца другі і наступныя дзеці, то Br690.

У выпадку, калі сям’я мае патрэбу ў дадатковай падтрымцы, у сістэме адраснай сацыяльнай дапамогі прадугледжаны бясплатныя прадукты харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця, штомесячная сацыяльная дапамога на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку і інш. І на гэтыя мэты ў 2023 годзе выдзелена больш за Br130 млн.

Сацыяльная абарона таксама забяспечваецца праз прадастаўленне сямейнага капіталу пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей, адраснай сацыяльнай дапамогі і сацыяльных паслуг, а таксама шэраг гарантый у сферы працы, пенсійнага забеспячэння, жыллёва-крэдытных адносін, а таксама іншых сферах жыццядзейнасці.

Валерый Кавалькоў падкрэсліў: падтрымка сем’яў з дзецьмі — гэта нацыянальны прыярытэт. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства, дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

У Беларусі 15 мая будзе адзначацца Дзень сям’і.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.