Вы тут

Пытанні кніжнай культуры абмяркуюць філолагі, культуролагі, псіхолагі, кнігазнаўцы і выдаўцы


24-25 мая ў Брэсце адбудзецца VII міжнародная навуковая канферэнцыя «Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў», якая традыцыйна праводзіцца Міжнароднай асацыяцыяй акадэмій навук (МААН) і яе навуковым саветам па кніжнай культуры, кнігавыданні і бібліятэках. Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Расійская акадэмія навук, Федэральная дзяржаўная ўстанова «Навуковы і выдавецкі цэнтр «Навука» Расійскай акадэміі навук». 


У рабоце міжнароднага навуковага мерапрыемства прымуць удзел навукоўцы і вядучыя спецыялісты з акадэмій навук, найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі і Расіі, Азербайджана і Кітая: гісторыкі, філолагі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, псіхолагі, кнігазнаўцы, выдаўцы — прадстаўнікі розных навуковых школ і даследчых напрамкаў. 

Плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём кніжнай культуры ў тэарэтычным аспекце, інфармацыйнай культурай асобы і грамадства ў цэлым, тэкставай камунікацыяй, у тым ліку з пункту гледжання каштоўнасна-светапоглядных аспектаў, гісторыяй кніжных і рукапісных збораў, архіўных дакументаў, мастацтвам у прасторы кніжнай культуры. Сярод асноўных праблем, прапанаваных да абмеркавання дакладчыкамі, — пытанні навукі пра кнігу ў міждысцыплінарным дыскурсе, гістарычная памяць і кніжная культура як фактар яе фарміравання, роля энцыклапедыстыкі і біяграфікі ў навуцы і гістарычнай памяці, кніжных збораў у гісторыка-культурным аспекце, рарытэты, іх асаблівасці і бытаванне на тэрыторыі Усходняй Еўропы, чытанне, яго трансфармацыя і сацыякультурныя наступствы, стварэнне электронных нацыянальных рэсурсаў, а таксама многія іншыя, звязаныя з актуальнымі напрамкамі дзейнасці навуковых і бібліятэчна-інфармацыйных устаноў, музеяў і архіваў. 

Канферэнцыя пройдзе ў рамках работы пленарнага пасяджэння і дзевяці секцый. Даклады ўдзельнікаў прагучаць у фарматах offline і online. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Якуба Коласа НАН Беларусі.

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў» пройдзе ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: brsu.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.