Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта работнікам і ветэранам органаў пракуратуры з прафесійным святам


Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам.


Абараняючы правы і свабоды грамадзян, забяспечваючы вяршэнства закона і справядлівасці, захоўваючы гістарычную праўду, вы робіце ўсё для таго, каб Беларусь паступальна развівалася і мацнела, а ў нашым грамадстве заўсёды панавалі мір і згода.

Асабліва актуальна гэта сёння, калі на супрацоўніках органаў пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне цэлага комплексу складаных задач у пытаннях захавання законнасці і правапарадку, барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання нацыянальнай бяспекі.

Перакананы, кожны з вас гэта добра разумее, а высокі прафесіяналізм, прынцыповасць і незалежнасць дазволяць эфектыўна процідзейнічаць новым выклікам часу.

Выказваю ўдзячнасць ветэранам, якія, будучы ўзорам адданага служэння краіне і народу, заклалі трывалыя асновы функцыянавання ўсёй сістэмы органаў пракуратуры і застаюцца ў страі, перадаючы свой багаты вопыт моладзі.

Дзякую за працу.

Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім, а таксама далейшых поспехаў у вашай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

26 чэрвеня 2023 года

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.