Вы тут

ЦТ па геаграфіі плануюць напісаць 498 абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі сёння плануюць напісаць 498 абітурыентаў, паведаміў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


«Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі. Здаваць прадмет зарэгістраваліся 498 абітурыентаў. Выпрабаванне пачнецца па ўсёй краіне адначасова — у 11.00», — распавёў Юрый Міксюк.

Пункты здачы цэнтралізаванага тэсціравання гатовы да прыёму абітурыентаў. Пры сабе абавязкова трэба мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, ID-картка (пластыкавая смарт-картка), пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, што засведчвае асобу), а таксама гелевую або капілярную ручку з чарнілам чорнага колеру, просты калькулятар дазволены толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы. Тых, хто спазніўся — прыбыў у пункты пасля адкрыцця пакетаў з матэрыяламі — у аўдыторыі не дапусцяць.

На ЦТ нельга праносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца экзамен, любыя прадметы, акрамя дакумента, што засведчвае асобу, ручкі, пропуска і калькулятара (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы). Таксама нельга фальсіфікаваць даныя пры рэгістрацыі бланка адказаў, мяняцца месцамі ў аўдыторыі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, карыстацца дапамогай іншых удзельнікаў. Пакараюць за ўнясенне інфармацыі ў бланк адказаў пасля заканчэння часу іспытаў, за наяўнасць пры сабе сродкаў сувязі, электронна-вылічальнай тэхнікі, фота-, аўдыя- і відэаапаратуры, а таксама шпаргалак на любых носьбітах. Акрамя таго, забаронена выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦТ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя заметкі, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, размаўляць у аўдыторыях, абменьвацца чым-небудзь з іншымі ўдзельнікамі цэнтралізаванага тэсціравання, самавольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення без суправаджэння педработніка.

Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, што засведчвае асобу, з якім абітурыент праходзіў тэсціраванне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуска з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе забраны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.