Вы тут

Саўмін зацвердзіў план работы на другое паўгоддзе


План работы Савета Міністраў і Прэзідыума Саўміна на другое паўгоддзе 2023 года зацверджаны пастановай урада ад 30 чэрвеня 2023 года № 430, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


На пасяджэннях Саўміна будуць разглядацца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 9 месяцаў бягучага года, а таксама праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2024 год.

Прэзідыум Саўміна будзе абмяркоўваць стратэгію развіцця гарбарнай падгаліны, яе праблемныя пытанні, ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта СТАА «Белвест», праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2024 год, а таксама эфектыўнасць функцыянавання спажывецкай кааперацыі.

Акрамя гэтага, плануецца абмеркаванне стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу да 2030 года і эфектыўнасці прымаемых мер па сацыяльна-эканамічным развіцці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія адносяцца да тэрыторый, адсталым па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.