Вы тут

Прапанавана стварыць Савет па біялагічнай бяспецы пры Саўміне


Савет па біялагічнай бяспецы прапанавана стварыць пры Савеце Міністраў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час нарады ва ўрадзе, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«На нядаўняй нарадзе, у ходзе якой кіраўніком дзяржавы разглядаліся пытанні біялагічнай бяспекі аб’ектаў сельскай гаспадаркі, было дакладна сказана: сфера біябяспекі — выключна кампетэнцыя дзяржавы. Менавіта дзяржава павінна прымаць усе меры, каб не дапусціць негатыўных праяў. Таму нам неабходна вызначыцца з нашай тактыкай далейшых дзеянняў па рэагаванні на глабальныя біялагічныя пагрозы і іх наступствы», — сказаў Раман Галоўчанка.

Канцэпцыя нацыянальнай сістэмы забеспячэння біялагічнай бяспекі ў мінулым годзе была зацверджана пастановай урада. «Арганізавана работа па яе рэалізацыі, кожнае ведамства адказвае за свой напрамак. І стан біялагічнай бяспекі ў адпаведнасці са справаздачай, прадстаўленай ва ўрад, ацэньваецца як стабільны па ўсіх складніках. Разам з тым нельга самазаспакойвацца і мінімізаваць гэту праблему. Нам трэба быць дальнабачнымі, спрабаваць прадбачыць усе магчымыя рызыкі. Таму ёсць прапанова, якая ініцыявана Віцебскім аблвыканкамам і Міністэрствам аховы здароўя, па павышэнні эфектыўнасці каардынацыі дзейнасці ў гэтай сферы. Прапанавана стварыць Савет па біялагічнай бяспецы пры Савеце Міністраў», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён звярнуў увагу, што ў абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі праблематыка біялагічнай бяспекі вылучана асобным раздзелам. «Актуальнасць гэтага пытання з кожным годам толькі ўзрастае. Больш таго, апошняе дзесяцігоддзе назіраецца інтэнсіўнае распаўсюджванне шэрага небяспечных інфекцыйных захворванняў сярод людзей і жывёл. Гэта і ўспышкі цяжкіх рэспіраторных захворванняў, і пандэмія COVID-19, і панзаотыя афрыканскай чумы свіней, высокапатагеннага грыпу птушак і іншых. Мы бачым, што цяпер адбываюцца ўспышкі здавалася б даўно пераможаных хвароб чалавека і жывёл, нарастае праблема распаўсюджвання мікраарганізмаў, устойлівых да лячэння антыбіётыкамі. Вельмі вялікія апасенні выклікае дзейнасць асобных дзяржаў па эксперыментах у сферы мікраарганізмаў, біялагічныя лабараторыі незразумелага прызначэння. Больш таго, мы назіраем актыўнасць шэрага краін, у тым ліку тых, што суседнічаюць з намі, па даследаванні геному чалавека, жывёл, раслін, рабоце з патагеннымі мікраарганізмамі. І не заўсёды гэта мае на мэце стваральны навуковы інтарэс», — абазначыў праблематыку прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.